Музыка66

Любімыя песні: Вячаслаў Дзіянаў

Вячаслаў Дзіянаў называе сам сябе «мадэратарам рэвалюцыі» — менавіта дзякуючы ягонай суполцы «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» у Беларусі распачаліся вечары апладысментаў, а Дзіянаў нечакана пераўтварыўся ў аднаго з самых вядомых маладых беларускіх палітыкаў. Для рубрыкі «Любімыя песні» Вячаслаў сам падабраў відэаролікі і папрасіў слова народ у тэксце пісаць з вялікай літары

«Песня ДДТ «Правда на правду», выклікае ў мяне разнастайныя пачуцці. 1993 годзе сышліся ў смяротнай барацьбе 2-е сістэмы. Яны были розныя ідэалагічна, розных каштоўнасцей і розныя ў падыходзе да дзяржаўнага ладу. Гэта песня адлюстроўвае настрой тых часоў… і тое, што па розныя бакі былі людзі са сваімі поглядамі і яны адстойвалі праўду да апошняга. Лёс, у тым ліку і Беларусі, залежаў ад тых падзей у Маскве. Сталася як сталася, але, калі б перамаглі путчысты, вядома, што для Незалежнасці Беларусі, гэта было б значна больш дрэнна, чым гістарычная перамога каманды Ельцына.

Песня НРМ «Лёгкія-лёгкія» — песня, якую мне падабаецца слухаць у незалежнасці ад настрою. Гэта песня пра тое, што Народ складаны і зразумець яго вельмі цяжка, з яго праблемамі і перамогамі, з жахамі і смеласцю, нянавісцю і дабратой. Песня як бы нам кажа, што трэба любіць наш Народ з усей яго разнастайнасцю.

Песня Віктара Цоя «Дальше действовать будем мы». Кожны раз, калі я яе праслухоўваю, надае мне дадатковы пазітыўны імпульс на цэлы дзень. Хочацца адразу брацца за тую працу, якую раней адкладаў. Разумееш, што шмат залежыць ад волі чалавека, ад калектыўнай волі каманды. Што добрая каманда і сур’ёзны падыход да працы — гэта падмурак вялікіх перамог. Разуменне таго, што мы маладыя, а нашы ворагі старэйшыя за нас — рэванш будзе і мы яго ўбачым».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць