Эканоміка2020

Лукашэнка назваў пасярэднікаў паразітамі

«Дзяржава і эканоміка нясуць страты з-за таго, што ўтварыўся цэлы паразітычны слой, які жыруе на спекуляцыях».

Аляксандр Лукашэнка патрабуе выпрацаваць дакладныя падыходы да рэгулявання пасрэдніцкай дзейнасці. Такую задачу ён паставіў сёння на нарадзе па разгляду гэтага пытання.

Ён адзначыў, што гэта праблема набалелая і патрабуе сістэмнасці і паслядоўнасці. «Дзяржава і эканоміка нясуць страты з-за таго, што ўтварыўся цэлы паразітычны слой, які жыруе на спекуляцыях», — сказаў ён. Паводле яго слоў, выяўляюцца выпадкі, калі і беларускі тавар закупляюць праз пасрэднікаў.

«Гэта праблема стала крымінальнай. Найперш таму,

што пасрэднікі — гэта ў асноўным сваякі, дзеці, блізкія, сябры асобных кіраўнікоў, якія закупляюць такі тавар, беларускі гэта ці імпартны»,
— падкрэсліў Лукашэнка, адзначыўшы, што такіх выпадкаў безліч.

«Гавораць, што гэта натуральна для рыначнай эканомікі. Можа, і натуральна, але я не хачу, каб мы палавіну адпаведных людзей перасаджалі ў турму», — сказаў Прэзідэнт. Ён дадаў, што менавіта таму папрасіў выпрацаваць нейкія падыходы да рэгулявання пасрэдніцкай дзейнасці.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што неаднаразова даручаў Камітэту дзяржаўнага кантролю сумесна з праваахоўнымі органамі с

пыняць такое пасрэдніцтва пры рэалізацыі тавараў, вырабленых унутры, а таксама абмежаваць закупкі праз пасрэднікаў.

Камітэт Дзяржкантролю ўнёс на разгляд кіраўніка дзяржавы праект указа, якім устанаўліваецца забарона на выкарыстанне так званых пасрэдніцкіх схем пры закупках тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў дзяржаўных арганізацый, а таксама акцыянерных таварыстваў з доляй дзяржавы больш як 50 працэнтаў. Такія закупкі павінны ажыццяўляцца толькі ў вытворцаў тавараў, або ў іх афіцыйных прадстаўнікоў. Прапануецца ўзмацніць адказнасць за невыкананне ўстаноўленага парадку. «Меры, вядома, жорсткія. Аднак пры азнаямленні з гэтым праектам узнікае шэраг пытанняў. Прыняцце гэтага дакумента не павінна паралізаваць эканоміку, але ён павінен быць дастатковым і ўсёабдымным», — падкрэсліў ён.

Ён звярнуў увагу, што пад дзеянне гэтага ўказа трапляе толькі частка акцыянерных таварыстваў. «А што ж астатнія?» — пацікавіўся ён. Аляксандр Лукашэнка таксама заўважыў, што ўказ складаецца з адсылачных норм. «Мы ж дамовіліся, што ўказ павінен быць адназначным, каб па ім можна было працаваць. Чаму гэта не зроблена?» — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што неабходна дакладна вызначыцца па рэгуляванню пасрэдніцкай дзейнасці.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць