Культура22

У ЗША памёр беларускі літаратуразнаўца Ванкарэм Нікіфаровіч

У ЗША памёр беларускі літаратуразнаўца, журналіст, перакладчык Ванкарэм Нікіфаровіч.

Ён памёр тры месяцы таму, але вядома пра гэта стала нядаўна.

Ванкарэм Нікіфаровіч нарадзіўся 15 лістапада 1934 г. у г. Мінску ў сям’і настаўніка.

У 1957 г. скончыў філалагічны факультэт БДУ; працаваў рэдактарам мастацкай літаратуры Дзяржвыдавецтва БССР, працаваў на тэлебачанні.

За аповед у адной з праграм пра планы Святланы Алексіевіч напісаць кнігу «Цынкавыя хлопчыкі» быў звольнены з тэлебачання,
у 1983 г. уладкаваўся памочнікамгалоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Тэатра-студыі кінаакцёра пры Дзяржкіно БССР, з 1987 г. — кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Сябра СП СССР з 1972 г.

Перакладаў з балгарскай мовы, быў узнагароджаны балгарскім ордэнам Кірылы і Мефодзія (адзін з чатырох кавалераў ордэна ў Беларусі),

аўтар некалькіх сцэнарыяў дакументальных і тэлевізійных фільмаў «Помнікі не маўчаць» (1971), «Дом Макаравых» (1975), «Такая ў зямлі песня» (1978), «Паэзія Янкі Купалы» (1982), «Верыць сэрцам у Перамогу» (1985), «Паэзія Рыгора Барадуліна» (1988), «Лінія лесу» (пра С.Станюту, 1990), інсцэніровак для Беларускага тэлебачання па творах А.Куляшова, І.Мележа, А.Кулакоўскага, І.Пташнікава, Р.Барадуліна.

Перакладаў на расійскую В.Быкава.

У 1993 г. эміграваў у ЗША, браў удзел у жыцці беларускай грамады ў Чыкага,
пісаў літаратуразнаўчыя артыкулы, укладальнік зборніка драматургіі беларускай эміграцыі «Урачыстасць у садзе» (Мінск, 2007).

Каментары2

Цяпер чытаюць

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць10

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць

Усе навіны →
Усе навіны

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»41

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя13

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

Як беларуска ў 18 гадоў стала прафесійным капітанам яхты і робіць на гэтым бізнес1

У Іспаніі беларусаў вызвалілі з працоўнага рабства2

Магістратура ў Еўропе — выдатны шанец атрымаць еўрапейскую адукацыю і застацца жыць і працаваць у Еўрасаюзе. Што трэба для паступлення11

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі65

Цой прывёў да Багдановіча: японскі адвакат распавёў, як зацікавіўся беларускай культурай і вывучыў мову14

Мінчук на «Лексусе», які таямніча знік і якога шукалі некалькі дзён, сам прыйшоў на запраўку пад Лагойскам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць10

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць