Эканоміка

Цана расейскай нафты для Беларусі ў параўнанні з 2011 годам ўпадзе на 30 даляраў

Расейскія нафтавыя кампаніі не будуць атрымліваць прэміі пры пастаўцы нафты ў Беларусь, якая складала 45–47 даляраў за тону, што знізіць цану сыравіны для Беларусі прыкладна на 30 даляраў за тону ў параўнанні з цаной мінулага года,
паведаміла РІА «Навіны» крыніца ў нафтавай галіне.

Зніжэнне цаны прадугледжана пратаколам узгаднення ўмоў пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь на 2012–2015 гады, які быў падпісаны паміж канцэрнам «Белнафтахім», беларускімі перапрацоўшчыкамі нафты і расійскімі нафтавымі кампаніямі 15 снежня ў Маскве. Суразмоўца патлумачыў, што ў мінулым годзе ўмовы пастаўкі расейскай нафты прадугледжвалі выплату прэміі расейскім нафтавым кампаніям у памеры 45–47 даляраў за тону.

«Згодна з цяперашнімі ўмовамі, прэмія расейскім нафтавым кампаніям пры пастаўцы нафты адсутнічае. Тым не менш,

цана нафты прывязаная да цаны сыравіны ў порце Ратэрдам, хоць беларускі бок прапаноўваў прывязку да порта Прыморск. У выніку нафта будзе даражэйшая прыкладна на 1,5 даляра за барэль, гэта значыць прыкладна на 15 даляраў за тону.
Такім чынам, адштурхваючыся ад памеру прэміі, цана тоны нафты ў параўнанні з леташняй цаной будзе ніжэй прыкладна на 30 даляраў», — сказаў суразмоўца.

Пратакол аб узгадненні ўмоў нафтавых паставак замацоўвае пераход на новую формулу цэнаўтварэння на нафтавую сыравіну ў адпаведнасці з пагадненнем аб парадку арганізацыі, кіравання, функцыянавання і развіцця агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў Беларусі, Казахстана і Расіі,
што было падпісанае у рамках стварэння Адзінай эканамічнай прасторы і прадугледжвае непрымяненне бакамі ва ўзаемным гандлі колькасных абмежаванняў і вывазных мытных пошлін, а таксама іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае значэнне.

У адпаведнасці з пратаколам, даччыныя арганізацыі расійскіх нафтавых кампаній маюць права перапрацоўкі на беларускіх НПЗ штомесяц у аб’ёме да 50% нафты, якая пастаўляецца, у адпаведнасці з графікамі транспарціроўкі.

Пры гэтым расійскі бок не пазней, чым за 45 дзён да месяца пастаўкі нафты інфармуе беларускі бок аб’ёмах адгрузкі па відах нафтапрадуктаў у разрэзе рынкаў збыту. У сваю чаргу беларускі бок гарантуе, што даччыныя кампаніі расійскіх нафтавых кампаній атрымаюць свабоднае распараджэнне вырабленымі нафтапрадуктамі з улікам неабходнасці забеспячэння ўласнай сеткі АЗС, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Нафту ў Беларусь пастаўляюць ААТ «Газпром нафта», ААТ «ЛУКОЙЛ», ААТ «Раснафта», ААТ «Сургутнефтегаз» і ААТ «ТНК-ВР».

Баланс нафтавай сыравіны і нафтапрадуктаў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі на 2012 год цалкам забяспечвае патрэбы беларускіх НПЗ, у тым ліку прадугледжвае пастаўку ў Беларусь 21,5 млн тон расійскай нафты трубаправодным транспартам, што на 3,5 млн тон больш, чым у 2011 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка3

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь — адна з самых халодных краін у свеце5

Памёр удзельнік знакамітага рэп-гурта «Нестандартны варыянт»2

Беларусь ёсць сярод краін, грамадзянам якіх амерыканцы не будуць выдаваць іміграцыйныя візы18

Белкаапсаюз дэманструе свой патрыятызм праз «Дранік цэнтральнага рэгіёна»4

З украінскіх ухілянтаў ад войска ў Беларусі выцягваюць разведвальную інфармацыю7

Махлярка надурыла 29 чалавек, два гады працуючы пад шыльдай турагенцтва

Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна

«Хто ўвогуле такія беларусы». Сям'я аплаціла тур на Каба-Вэрдэ, але не змагла атрымаць візы ні ў адным консульстве Еўропы5

На Гродзеншчыне паказалі, як зімой падкормліваюць зуброў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка3

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць