Грамадства11

Сарваў зямельны аўкцыён? Задатку не пабачыш

Асобам, якія будуць узнімаць цану з намерам сарваць зямельны аўкцыён, не будуць вяртаць задатак.
Пра гэта 18 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў.

Гаворка ідзе пра загад Лукашэнкі № 232, які рэгулюе агульныя падыходы і правілы правядзення аўкцыёнаў і конкурсаў у Беларусі.

"Сустракаюцца сітуацыі, калі

на аўкцыёны прыходзяць асобы, першапачаткова маючы намер зрабіць так, каб ён не адбыўся. Напрыклад, калі людзі ўздымаюць цану да вельмі высокай, а тыя, хто прыйшоў набыць прадметы аўкцыёну, не могуць гэтага зрабіць па такой цане.
І прызнаецца, што аўкцыён не адбыўся", -- сказаў Гаеў. Цяпер у адносінах да асоб, з-за якіх аўкцыён быў прызнаны несапраўдным, ніякай адказнасці не прадугледжана, а задатак ім вяртаюць.

У сваю чаргу начальнік упраўлення ўліку і ацэнкі земляў Дзяржкаммаёмасці Аляксандр Даўжанкоў адзначыў у якасці станоўчых новаўвядзенняў вызначэнне пачатковай цаны зямельнага ўчастка мясцовымі выканкамамі (раней у гэтым пытанні былі розначытанні), а таксама новую норму ў загадзе кіраўніка дзяржавы № 431, згодна з якой кадастравы кошт будзе ўсталёўвацца на дату падачы заявы, што абароніць людзей ад непрадбачаных выдаткаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай53

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely14

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць