Грамадства99

Міліцыя: Выкрадання Femen не было

Ельскі РАУС адмовіў у распачынанні крымінальнай справы па факце інцыдэнту з актывісткамі ўкраінскага руху Femen.

Ельскі РАУС 18 студзеня прыняў пастанову аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы па факце інцыдэнту з актывісткамі ўкраінскага руху Femen.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, падчас праведзенай праверкі міліцыя не здабыла матэрыялаў або доказаў інфармацыі, якая з’явілася ў інтэрнэце, аб выкраданні і збіванні ўкраінак.

«У інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што 20 снежня ў Мінску былі выкрадзены грамадзянкі Украіны, якія потым былі дастаўлены ў вёску Бекі Ельскага раёна. На месца выехала следча-аператыўная група, дзяўчаты сапраўды былі ў вёсцы, іх даставілі ў РАУС. Яны далі тлумачэнні, аналагічныя інфармацыі ў інтэрнэце — што іх выкралі, пагражалі іх жыццю, здзекаваліся. Але заяву аб гэтым дзяўчаты не пісалі, праверка праводзілася па факце», — пракаментаваў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Андрэй Мазепін.

Паводле яго слоў, падчас праверкі міліцыя накіравала шэраг запытаў, на якія атрыманы адказы, апытала магчымых сведак злачынства, была праведзена экспертыза дзяўчат — але цялесных пашкоджанняў у іх не было выяўлена.

«Матэрыялаў з пацвярджэннем слоў украінак здабыта не было, у распачынанні крымінальнай справы адмоўлена, бо няма складу злачынства»,
 — дадаў начальнік аддзела.

***

Актывісткі Femen Іна Шаўчэнка, Аксана Шачко і Аляксандра Нямчынава былі затрыманы міліцыяй у пагранічнай зоне ў вёсцы Бекі Ельскага раёна 20 снежня. Яны паведамілі, што былі затрыманы вечарам 19 снежня на Усходнім аўтавакзале ў Мінску. Іх затрымлівалі шэсць мужчын, якія не назваліся, але адразу ж насунулі шапкі на вочы актывісткам і павезлі іх у невядомым напрамку.

Паводле слоў дзяўчын, іх вывезлі ў лес, дзе пагражалі і ўсяляк здзекаваліся, прымушалі распранацца дагала, аблілі галовы зялёнкай, прымушалі трымаць плакаты з фашысцкай свастыкай. Усё гэта здымалася на відэакамеру.

У актывістак Femen пры затрыманні забралі мабільныя тэлефоны і дакументы. У выніку яны апынуліся за паўтара кіламетра ад украінскай мяжы, выйшлі да вёскі Бекі, дзе звярнуліся да мясцовых жыхароў. Потым прыехала міліцыя і забрала іх у райаддзел.

Міліцыянеры растлумачылі, што дзяўчыны былі знойдзены ў пагранічнай зоне каля вёскі Бекі. У іх не было дакументаў, таму яны былі дастаўлены ў аддзел міліцыі для разбору. Туды ж прыбыў консул Украіны, які потым перавёз іх цераз беларуска-ўкраінскую мяжу і даставіў у Кіеў.

19 снежня ў Мінску Іна Шаўчэнка, Аксана Шачко і Аляксандра Нямчынава, агаліўшыся па пояс перад уваходам у будынак КДБ, на працягу некалькіх хвілін трымалі плакаты з надпісамі Freedom to political prisoners («Свабоду палітычным зняволеным») і «Жыве Беларусь!». Другі лозунг яны скандавалі. Акцыя была прымеркавана на гадавіны разгону ў Мінску апазіцыйнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 года, удзельнікі якой былі не згодныя з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна6

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія ўдзельнікі Форуму Астрожскіх у Кіеве правялі ноч у бамбасховішчах з-за масіраванага абстрэлу14

Эканамістку з Жлобіна, якая працавала ў «Беларускай цэментнай кампаніі», асудзілі за Гаюн13

Сям'я былога дырэктара ФСБ Патрушава скупіла нерухомасці на $175 мільёнаў8

Беларуску з рэдкай групай крыві, што трапіла ў ДТЗ у Тайландзе, выратавала жыхарка Крыма18

Што вядома пра расійскі след у гучнай карупцыйнай справе ўкраінскага «Энергаатама»14

У Мінску быў свой шэдэўр Альбрэхта Дзюрэра. Дзе ён цяпер?9

Кіраўнік Пентагона абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць наркакартэляў у Заходнім паўшар’і12

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна6

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць