Меркаванні55

Прапаную стварыць рух «За ашчаднасьць»

Ашчаднасьць ёсьць важкім складнікам сучаснага сьветапогляду. Без ашчаднага стаўленьня да прыродных рэсурсаў існуе пагроза існаваньню самога «гаспадара прыроды».

Ашчаднасьць ёсьць важкім складнікам сучаснага сьветапогляду. Без ашчаднага стаўленьня да прыродных рэсурсаў існуе пагроза існаваньню самога «гаспадара прыроды».

Часта ашчаднасьць разглядаюць як штосьці грамадзкае, дзяржаўнае, што не пад сілу аднаму чалавеку. Але ёсьць прыклады, калі ашчаднасьць карысная найперш асобе, а памножаная на грамадзтва — усім.

Цяперашнім часам у крамах можна набыць энэргаашчадныя лямпы, што спажываюць у пяць (!) разоў менш электраэнэргіі, чым звычайная лямпа (18 Вт замест 100 Вт) з той самай колькасьцю сьвятла. Ашчадная лямпа дае прыемнае для вачэй асьвятленьне, мала награецца, мае тэрмін службы 3000 гадзінаў. Каштуе такая лямпа прыкладна 7 тысячаў, зьберагае ж (100 – 18 Вт) х 3000 гадз = 246 кВт/гадз электраэнэргіі. Памножце на тарыф, і вы пабачыце, што адна лямпа дае эканомію 10 тыс. рублёў нават пры ільготным тарыфе. А ў кватэры, у доме, у службовым памяшканьні, на прадпрыемстве — не адна лямпачка. Памножаная на мільёны спажыўцоў, эканомія толькі на асьвятленьні можа сягаць да 1000 МВт электраэнэргіі. А гэта ўзровень магутнасьці атамнага рэактару. Толькі пераабсталяваць адзін з заводаў на вытворчасьць ашчадных лямпаў будзе каштаваць шмат таньней, чым будаваць той рэактар. Дый у выніку краіна будзе мець сучаснае прадпрыемства, а не гнілы зуб — АЭС, выдаляць які давядзецца нашым нашчадкам. Да таго ж, кожная АЭС забруджвае навакольле — гэта «Чарнобыль запаволенага дзеяньня». А грошы, заплянаваныя на будаўніцтва АЭС, можна пусьціць на энэргазьберагаючыя тэхналёгіі, на заводы па перапрацоўцы батарэйкаў, акумулятараў, сьмецьця. Ад гэтага будзе больш карысьці здароўю людзей.

Мной пазначана толькі адна крыніца эканоміі. Мяркую, што агульнымі высілкамі будуць знойдзеныя і іншыя, а вынікам грамадзкага руху «За ашчаднасьць» хацелася б бачыць адмову ад будаўніцтва АЭС у нашай краіне. Прапаную спадарству выказаць сваё гледжаньне на гэтую тэму.

Я ж магу паведаміць такія дадзеныя:

Наша сям’я пачала карыстацца ашчаднымі лямпамі ў лістападзе 2006 г., а са студзеня 2007 г. нашу кватэру асьвятляюць ужо сем такіх лямп. У выніку за тры зімовыя месяцы спажыта 630 кВт/гадз электраэнэргіі, а за дзьве папярэднія зімы было спажыта па 1000 кВт/гадз (у нас электрапліта). Такім чынам, нават пры нашым ільготным тарыфе за тры месяцы мы ўжо вярнулі кошт трох набытых лямпачак.

Таму, хто не сьпяшаецца далучыцца да руху «За ашчаднасьць», раю пачытаць пастанову ўраду ад 30.01.2007 г. адносна новых тарыфаў на энэргію для насельніцтва.

Кантакт аўтара ёсьць у Рэдакцыі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад3

Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць