Эканоміка

Вынікі развіцця эканомікі ў 2011 г. будуць разгледжаны на пасяджэнні Саўміна 7 лютага

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2011 годзе, а таксама задачы на 2012 год будуць разгледжаны на пасяджэнні Савета Міністраў 7 лютага.

Нягледзячы на запаволенне дынамікі асноўных макраэканамічных паказчыкаў у другім паўгоддзі мінулага года, важнейшы станоўчы вынік развіцця беларускай эканомікі заключаецца ў дасягненні да канца 2011 года агульнай раўнавагі ў выніку правядзення ўрадам стрымальнай стабілізацыйнай эканамічнай палітыкі. Высокія тэмпы развіцця эканомікі ў пачатку года далі магчымасць забяспечыць прырост ВУП па выніках мінулага года 5,3%, прырост валавога рэгіянальнага прадукту ва ўсіх абласцях, у Мінску значэнне гэтага паказчыка таксама склалася вышэйшым за прагнознае.

Асноўны ўклад у рост ВУП унесены прамысловасцю і гандлем пры зніжэнні ролі будаўнічай галіны па прычыне скарачэння жыллёвага будаўніцтва. Найбольш прыкметнымі станоўчымі вынікамі 2011 года сталі паляпшэнне паказчыкаў знешняга гандлю і ўстойлівы рост удзельнай вагі экспарту ў прамысловай вытворчасці. У цэлым жа з 15 важнейшых параметраў прагнозу ў 2011 годзе выканана 6. Вытворчасць прадукцыі прамысловасці забяспечана на ўзроўні 109,1 працэнта да ўзроўню 2010 года, удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі склала 17,4% пры плане 12–13%. Па выніках 11 месяцаў мінулага года рэнтабельнасць продажаў прамысловасці склала 12,8%, у сельскай гаспадарцы — 9,9%. Экспарт тавараў і паслуг па метадалогіі плацежнага балансу склаўся на ўзроўні 157,9%, сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі — мінус 3–4% да ВУП.

Рост інвестыцый у асноўны капітал характарызаваўся тэндэнцыяй плаўнага запаволення на працягу мінулага года, што абумоўлена ажыццяўленнем палітыкі сціскання ўнутранага попыту, аптымізацыі фінансавання дзяржпраграм і скарачэннем расходаў бюджэту на гэтыя мэты. У цэлым на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны было выкарыстана Br90,8 трлн. інвестыцый у асноўны капітал, што ў супастаўных цэнах склала 113,3 працэнта да ўзроўню 2010 года пры прагнозе 116–117%. Інвестыцыі ў набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў выраслі ў параўнанні з 2010 годам на 19,6%, іх удзельная вага ў агульным аб’ёме інвестыцый павялічылася да 44,2%. За кошт замежных крыніц, з улікам крэдытаў па замежных крэдытных лініях, у мінулым годзе выкарыстана Br9,3 трлн. інвестыцый, а іх удзельная вага ў агульным аб’ёме інвестыцый у асноўны капітал склала 10,3 працэнта. Гэта значна ніжэй за ўстаноўленае на год значэнне (21%).

Даходы рэспубліканскага бюджэту за 2011 год, паводле папярэдніх даных, склаліся ў суме Br54,2 трлн., або 106,1% ўдакладненага гадавога плана. Гэта ў 1,8 разу перавышае аб’ём паступленняў 2010 года. Для забеспячэння макраэканамічнай збалансаванасці, стрымлівання высокіх тэмпаў інфляцыі і звязвання сукупнага попыту ў мінулым годзе праводзілася жорсткая бюджэтная палітыка на аснове бездэфіцытнага выканання бюджэту і ўвядзення абмежавання на фінансаванне яго расходных абавязацельстваў. З улікам гэтага, паводле папярэдніх даных, расходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br51,6 трлн., або 99,6 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў25

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц: Ізраіль робіць гэту брудную працу за нас2

Нямецкі ўрад штогод плаціць 70 тысяч еўра за ўтрыманне «Рускага дома» ў Берліне2

Яшчэ адна тэрыторыя стане даступнай праз шэнгенскую візу3

У самым цэнтры Мінска пабачылі бабра ВІДЭА1

Лукашэнкаўскую прапаганду вяшчаюць на ўсе кантыненты10

У Беларусі за выкарыстанне дронаў прапануюць саджаць у турму8

Вызначыўся супернік мінскага «Дынама» ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў2

У міліцыі склалі рэйтынг з трох сусветных знакамітасцяў, за якіх часцей за астатніх выдаюць сябе махляры

Жыхар Полацка спрабаваў за 200 рублёў купіць у знаёмай дзіця для сэксу9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў25

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць