Эканоміка1717

Мясніковіч: Распродажу дзяржуласнасці ў Беларусі няма і не будзе

Пра гэта сёння заявіў пасяджэнні Савета міністраў кіраўнік урада.

Ніякага распродажу дзяржуласнасці ў краіне няма і не будзе, акцыі сваіх прадпрыемстваў Беларусь будзе прадаваць толькі на выгадных умовах, заявіў сёння на пасяджэнні Савета міністраў кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч.

Нагадаем, пасяджэнне Саўміна прысвечана вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў мінулым годзе і задачам на гэты год. На пасяджэнне запрошана вузкае кола журналістаў. Для шырокага кола прадстаўнікоў СМІ 8 лютага будзе арганізавана прэс-канферэнцыя ў Нацыянальным прэс-цэнтры. Плануецца, што ў ёй возьмуць удзел намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка і намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч.

«Ніякага распродажу дзяржаўнай уласнасці, як падаюць гэта некаторыя гора-пісакі ў сродках масавай інфармацыі, няма і не будзе, — цытуе Мясніковіча БелТА. — Мы спакойна і паслядоўна будзем адкрываць сваю эканоміку, ствараць новыя працоўныя месцы і прыцягваць інвестараў для росту дабрабыту нашых людзей».

Найбліжэйшым часам, паведаміў прэм’ер, урад прадставіць кіраўніку дзяржавы пералік арганізацый, якія плануюцца да прыватызацыі сёлета.
Паводле слоў кіраўніка ўрада, прадпрыемствы, уключаныя ў пералік прыватызацыі, будуць прадавацца толькі на ўзаемавыгадных для Беларусі і інвестараў умовах. «Кошт актываў уключаных у гэтыя планы прадпрыемстваў павінен забяспечыць сёлета прыток у краіну не менш чым 2,5 млрд. долараў», — падкрэсліў ён.

Мясніковіч таксама адзначыў, што прыватызацыя і структурныя рэформы — «гэта штодзённая праца для ўрада». «Выконваць яе будзем без гвалту і шуму, эфектыўна, адкрыта і на прававой аснове. Не будзе пры гэтым ніякіх масавых скарачэнняў, звальненняў і іншых страхаў, якія спрабуюць некаторыя апаненты парадзіць у грамадстве. Рынак працы будзе канкурэнтным», — запэўніў прэм’ер-міністр.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»3

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»

Усе навіны →
Усе навіны

Да 105-годдзя Купалаўскага тэатра выпусцілі гадзіннікі «Паўлінка»4

Беларуска зрабіла новы пашпарт, а ён аказаўся несапраўдным: Даведалася пра гэта ў аэрапорце2

Сяргей Ціханоўскі застаецца ў Фларыдзе? Новы фэйк канспіролагаў і прапагандыстаў21

Мужу Каці Андрэевай, журналісту Ігару Ільяшу далі чатыры гады калоніі8

Расіяніну Данілу Багрову далі дзевяць гадоў калоніі па справе аб спробе ваяваць за Украіну

Лукашэнка: Беларусь не мае дачынення да дронаў, што залятаюць у Польшчу або Літву10

Расійскі сенатар Джабараў пагражае Польшчы новым падзелам: «наступае на старыя граблі»10

ГУР узяў адказнасць за выбухі пад Уладзівастокам: называюць гэта помстай вайскоўцам РФ, якія ўдзельнічалі ў забойствах палонных украінцаў

Украінец і 17-гадовая беларуска. Паліцыя Варшавы ўдакладніла інфармацыю пра затрыманых з дронам18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»3

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць