Аператар мабільнай сувязі ЗП «Велком» (гандлёвыя маркі velcom і Привет) павышае кошт шэрагу сваіх паслуг.
Як паведамляе
Велічыня штомесячных плацяжоў за абсталяванне, набытае ў растэрміноўку, застанецца без змяненняў.
На колькі вырастуць цэны, не паведамляецца.З новымі цэнамі на паслугі сувязі можна будзе азнаёміцца з 1 і 20 сакавіка на сайце кампаніі www.velcom.by або ўдакладніць па тэлефонах
Гэта будзе другое павышэнне мабільным аператарам кошту сваіх паслуг сувязі сёлета. Аб тым, што цэны павысяцца з 20 лютага, «Велком» аб’явіў у студзені.
У 2011 годзе «Велком» тройчы павышаў паслугі сувязі, апошні раз (на 15%) — 30 лістапада.
ЗП «Велком» утворана ў 1998 годзе. Цяпер 100% кампаніі належыць Telekom Austria Group. Абаненцкая база аператара на канец другога квартала 2011 года склала 4,461 мільёна.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары