Улада55

МЗС абурана рэзалюцыяй Еўрапарламента аб смяротнай кары ў Беларусі

Рэзалюцыя Еўрапарламента аб прымяненні смяротнай кары ў Беларусі выклікае абурэнне. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы Міністэрства замежных спраў у сувязі з прыняццем Еўрапейскім парламентам рэзалюцыі па Беларусі.

«Рэзалюцыя Еўрапарламента аб прымяненні смяротнай кары ў Беларусі выклікае проста абурэнне: Еўрапарламент дэ-факта становіцца на бок тэрарыстаў, некампетэнтна падвяргаючы сумненню высновы, следствы і рашэнні беларускага суда па справе аб тэрактах», — гаворыцца ў заяве.

«Еўрапарламент таксама, што не робіць яму гонару, груба ўмешваецца ў ажыццяўленне правасуддзя ў суверэннай дзяржаве»,
 — падкрэслівае беларускае МЗС.

***

Еўрапарламент на пасяджэнні ў Страсбургу 16 лютага аднагалосна прыняў рэзалюцыю, якая асуджае смяротныя прыгаворы абвінавачаным у тэрарызме Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву і заклікае ўлады Беларусі да абвяшчэння мараторыя на смяротную кару.

У дакуменце ўтрымліваецца заклік да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі памілаваць Канавалава і Кавалёва. У прынятай рэзалюцыі згадваюцца справаздачы міжнародных праваабарончых арганізацый, з якіх вынікае, што расследаванне справы Канавалава і Кавалёва, а таксама суды над імі «не былі справядлівымі», а расследаванне справы праходзіла з парушэннем правоў чалавека.

Еўрадэпутаты падкрэслілі, што прымяненне «нерэальнага, жорсткага, негуманнага пакарання, якое парушае права на жыццё», непрымальнае, і заклікалі беларускія ўлады адмяніць смяротную кару або ўвесці неадкладны мараторый на яе прымяненне.

Апрача таго, у рэзалюцыі асуджаецца пераслед праваабаронцаў, актывістаў дэмакратычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і СМІ па палітычных матывах, што працягваецца ў Беларусі, і ўтрымліваецца патрабаванне неадкладна вызваліць усіх палітзняволеных.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста2

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі тралейбус ледзь не праваліўся пад асфальт у расійскай Казані ФОТАФАКТ2

Анжаліка Агурбаш перанесла сваё чарговае вяселле11

Чаму Мінск пастаянна падтапляе і ці можна з гэтым нешта зрабіць? Спецыяліст адказаў10

Беларускую алімпійскую чэмпіёнку ў Расіі падманулі махляры12

У Брэсце 16-гадовы матацыкліст загінуў у ДТЗ з машынай ратавальнікаў1

Рамашэўская адказала на інтэрв'ю Лунёвай: З ёй не хацелі працаваць16

Кавалеўскі раскрытыкаваў ініцыятыву Офіса Ціханоўскай пра круглы стол з Лукашэнкам30

«Ужо не ведаю, што рабіць». Работніца чатыры месяцы не магла ніяк звольніцца з сельскай гаспадаркі8

Чаму турбулентнасць пры палётах на самалётах здараецца ўсё часцей2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста2

Футбаліст, якога выклікалі ў зборную Беларусі, забіў свайго брата, таксама футбаліста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць