Здарэнні

Былы намеснік начальніка МНС асуджаны за 2,5 года з адтэрміноўкай

Былы намеснік начальніка Камандна-інжынернага інстытута МНС Беларусі Мікалай Конанаў прыгавораны 20 лютага судом Цэнтральнага раёна Мінска да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прыгавору на такі ж тэрмін.
Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС.

Конанаў прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 209 КК (махлярства). Прысуд не набыў моц і можа быць абскарджаны. Конанаў вызвалены з-пад варты ў зале суда.

Як паведамлялася раней, у

канцы сакавіка — пачатку красавіка 2011 года ў дачыненні да Конанава былі распачаты справы за самавольнае прысваенне звання службовай асобы і махлярства (артыкулы 382, 209 КК).
Абвінавачаны будаваў сабе катэдж у Дзяржынскім раёне, а ваеннай пенсіі яму на гэта не хапала. Таму, самавольна апрануўшы генеральскі мундзір, ён стаў наведваць розныя дзяржаўныя арганізацыі і, называючы сябе высокапастаўленым дзяржслужачым (Савета бяспекі), знаёміўся з іх кіраўнікамі з мэтай атрымання ад іх выгады маёмаснага характару. Уведзеныя ў зман кіраўнікі, разлічваючы ў далейшым на садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў іх кар’ернага прасоўвання і службовых праблем на высокім узроўні, бясплатна давалі лжэгенералу будаўнічыя матэрыялы, а таксама тэхніку і рабочых для будаўніцтва катэджа.

Устаноўлена больш за 10 кампаній (пераважна дзяржаўнай формы ўласнасці), якія ўдзельнічалі ва ўзвядзенні загараднага дома Конанава.
Хтосьці даваў будматэрыялы, хтосьці — транспарт, а працоўныя аднаго з СВК паводле ўказання старшыні наогул правялі штосьці кшталту суботніка на ўчастку абвінавачанага. У матэрыялах крымінальнай справы ёсць і сведчанні абсурдных выпадкаў, калі Конанаў звяртаўся да сваіх «дабрадзеяў» з просьбай заправіць асабісты аўтамабіль ці купіць 10 галагенных лямпачак.

Прыкладная сума ўрону, нанесенага дзяржустановам і прыватным фірмам, склала амаль 30 мільёнаў рублёў. Конанаў віну поўнасцю прызнаў і кампенсаваў нанесены ўрон.

У 1977–2006 гадах Конанаў служыў у міліцыі, а затым у МНС. Шэсць гадоў таму ён быў звольнены ў запас у званні палкоўніка ўнутранай службы з пасады намесніка начальніка Камандна-інжынернага інстытута МНС.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну4

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

Пуцін папярэдзіў Трампа, што ў наступныя 60 дзён плануе чарговы наступ на ўсходзе Украіны5

Сабаленка адарвалася ў рэйтынгу на гіганцкія 4750 балаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну4

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць