Літаратура22

Альгерд Бахарэвіч: Шорт-ліст прэміі Гедройца адлюстроўвае стан сучаснай беларускай літаратуры

Прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў беларускі пісьменнік Павел Касцюкевіч за зборнік апавяданняў «Зборная РБ па негалоўных відах спорту».

Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў суботу вечарам ў мінскім Палацы мастацтваў і была прымеркавана да Міжнароднага дня пісьменніка, які адзначаецца 3 сакавіка.

«Склад шорт-ліста прэміі Гедройца вельмі добры, усе аўтары — яркія прадстаўнікі сучаснай беларускай літаратуры. Хто б ні перамог, выбар будзе выдатным. Думаю, палітычныя фактары тут не павінны ўплываць. Літаратура і мастацтва — над палітыкай», — зазначыў пісьменнік Альгерд Бахарэвіч напярэдадні цырымоніі.

На яго думку, перамагчы павінен быў Аляксандр Лукашук, які намінаваны на прэмію Гедройца за кнігу «След матылька. Освальд у Мінску».

Нагадаем, усяго на прэмію Ежы Гедройца былі намінаваныя шэсць беларускіх пісьменнікаў: Уладзіслаў Ахроменка («Тэорыя змовы»); Альгерд Бахарэвіч («Малая медыцынская энцыклапедыя Бахарэвіча»); Павел Касцюкевіч («Зборная РБ па негалоўных відах спорту»); Артур Клінаў («Шалом: ваенны раман»); Аляксандр Лукашук («След матылька. Освальд у Мінску») і Андрэй Федарэнка («Мяжа»).

Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Вітольд Юраш, які ўручаў прэмію, выказаў шкадаванне, што на цырымоніі адсутнічае пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка, які, паводле слоў Юраша, з’яўляецца «бацькам» прэміі. «Я не хачу шмат казаць пра палітыку, гэта зараз даволі небяспечна. Аднак ад’езд еўрапейскіх паслоў сведчыць пра тое, што паміж Еўрасаюзам і беларускімі ўладамі ёсць канфлікт, але няма канфлікту паміж Польшчай і Беларуссю. Узаемная павага паміж нашымі народамі дае надзею на тое, што ў будучыні гэта прэмія будзе ўручацца паслом Польшчы», — заявіў Юраш.

Матэрыяльная частка прэміі складае 105 мільёнаў беларускіх рублёў. Апрача таго, прэмія дае магчымасць лаўрэату апублікаваць свае творы ў замежных выдавецтвах.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград37

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград

Усе навіны →
Усе навіны

25‑гадовы хлопец з Навагрудка, які быў на мітынгах за Лукашэнку ў 2020-м, паехаў ваяваць з Украінай. І загінуў34

Гэтым разам зондаў на беларуска-літоўскай мяжы зафіксавана ў два-тры разы меней, чым сярод тыдня

У Мінску сёння адмянілі фестываль агню з-за дажджу

20‑гадовы маладзён на BMW у Мінску не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў слуп і яшчэ ў адзін аўтамабіль3

Міністр замежных спраў Літвы: Калі змена формы аховы перашкаджае дзейнасці Ціханоўскай — трэба пра гэта гаварыць12

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час5

Памерла маці-каралева Тайланда. Яе называлі іконай стылю

Былы спецназавец апынуўся ў інвалідным вазку — і стаў майстрам па манікюры13

Трамп спадзяецца на дапамогу Кітая для заканчэння вайны ва Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград37

Літва рыхтуе жорсткі адказ Беларусі: магчымае доўгатэрміновае закрыццё мяжы і спыненне транзіту ў Калінінград

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць