Грамадства22

Грамадскія актывісты заклікаюць Літву спрасціць візавы рэжым для беларусаў

Каля паўсотні грамадскіх арганізацый і ініцыятываў звярнуліся да міністра замежных спраў Літвы Аўдронюса Ажубаліса з заклікам рабіць рашучыя захады па выцягванні беларускага народа з «візавай ізаляцыі». Беларусы просяць выдаваць нашым суграмадзянам шматразовыя, ў тым ліку пяцігадовыя візы.

Зварот ініцыявала грамадзянская кааліцыя «У Беларусь і Еўропу — Без візы!», у якую ўваходзіць шэраг уплывовых грамадскіх арганізацый, у тым ліку Рух «За Свабоду».

У лісце на імя Аўдронюса Ажубаліса беларускія актывісты нагадваюць, што Літва не раз у прыязным тоне выказвалася аб адкрытасці для беларускага грамадства, аднак бракуе практычных крокаў для таго, каб зносіны паміж людзьмі ў Беларусі і Еўрасаюзе былі ўзнятыя на якасна новы ўзровень. У прыватнасці, грамадзянская супольнасць заклікае спрасціць выдачу шматразовых візаў беларускім грамадзянам у мэтах узмацнення сувязяў ва ўсіх галінах — сямейных, дзелавых, культурніцкіх, грамадскіх і г.д.

Калі беларусы атрымаюць магчымасць афармляць шматразовыя візы не на паўгады або год, а на пяць гадоў, як тое дазваляе Візавы кодэкс ЕС, зменшыцца нагрузка на літоўскія міграцыйныя службы і консульскія ўстановы. Вялікая занятасць гэтых структур і пастаянныя чэргі з’яўляюцца прадметам няспынных скаргаў, значаецца ў звароце.

Прадстаўнікі грамадскасці падкрэсліваюць, што чым болей сувязяў будзе існаваць паміж Беларуссю і ЕС на ўзроўні міжчалавечых кантактаў, тым болей краіна будзе набліжацца да Еўропы і дэмакратыі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Бугай: Дракахруст зразумеў мой артыкул з дакладнасцю да наадварот53

Сёння ўвечары можна будзе назіраць «крывавы» Месяц

Турыстка аб'ездзіла ўсю Італію і назвала найлепшае месца1

У Варшаве знікла 38-гадовая беларуска. Яна ўдзельнічала ў намётавым гарадку пасля выбараў-20062

У Ватыкане кананізаваны першы каталіцкі святы з пакалення міленіялаў

«Інтэрбачанне» імітуе сваю папулярнасць: масоўку пераапранулі ў гледачоў-замежнікаў, на беларуску нацягнулі какошнік11

Чалы назваў, што атрымаў Лукашэнка ад амерыканцаў узамен за вызваленне Ціханоўскага і іншых палітвязняў6

«Сённяшні ўдар па Кіеве — гэта новы паварот у расійскіх атаках па Украіне»11

Злоўленая на здрадзе ў часе канцэрта Coldplay топ-менеджарка кампаніі Astronomer разводзіцца з мужам10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі7

36-гадовы палітвязень загінуў у Магілёўскай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць