Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1313

Іспыты на Дзень Волі

Перад 25-м пакрысе закручваецца інтрыга. Наўрад ці наверсе прадбачылі, што праз год струна зноў напнецца. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Чым бліжэйшы Дзень волі, тым цікавейшы вымалёўваецца сюжэт.

Сёньня свой намер быць на Плошчы засьведчылі амбасадары эўразьвязаўскіх краінаў. (Дарэчы, заўважце: запрасіўшы Мілінкевіча, яны падкрэсьлілі, што па-ранейшаму ўважаюць яго "за галоўнага".)

Ёсьць ужо і ахвотнікі прыехаць зь ліку тых эўрапейскіх палітыкаў, якім Мілінкевіч разаслаў запрашэньні на 25-га.

Карацей, пайшла нейкая дынаміка.

Вось глядзеце, якая рэч.

Год таму кіроўным вярхам здавалася: галоўнае — безь вялікіх скандалаў правесьці кампанію фармальнага забесьпячэньня трэцяга тэрміну.

Усё ж не хацелася надта раздражняць Эўропу.

Адсюль і дзівосы кшталту дзёрзкіх тэлевыступаў апазыцыйных кандыдатаў (першыя — увогуле без купюраў).

Тыя, хто сьцягваўся ўвечары 19 сакавіка летась да Кастрычніцкай (будучай Каліноўскага), чакалі ачапленьня, дручкоў, газу — карацей, вядомага джэнтльмэнскага набору. Але міліцыянты прадэманстравалі атракцыён нябачанай ветлівасьці.

(Адно што станцыю мэтро зачынілі, асабіста мне давялося пілаваць на цягніку да вакзалу і потым вяртацца... Урэзаўся ў памяць сюррэалістычны малюнак: на пустой плятформе "Кастрычніцкай" — бамбізы ў камуфляжы, а за іх сьпінамі па сьцяне — праектар жа працуе! — скачуць мультыплікацыйныя чэрці :)

Брутальны фінал сакавіцкіх падзеяў добра вядомы. Але ўжо тое, што некалькі дзён трывалі намётавы гарадок, сьведчыць: улады да пары да часу наступалі на горла ўласнай песьні. Скрыгаталі зубамі, але трымалі эмоцыі ў кулаку. Хоць рукі і сьвярбелі, ўжывалася тактыка дробнага фолу.

Але наўрад ці наверсе прадбачылі, што праз год струна зноў напнецца.

Думалі: вось пасля элегантнае перамогі ўжо расслабімся, адцягнемся!

І сапраўды, пасьля выбараў хваля палітычнай актыўнасьці хутка пайшла на спад. Звадкі ў апазыцыі пасеялі апатыю сярод прадэмакратычнай публікі. А шырокі рух прыхільнікаў пераменаў павіс у паветры звонкай фразай.

Але раптам рэзка зьмяніўся вонкавы кантэкст. Бадай, Лукашэнка да апошняга ня верыў, што Пуцін наважыцца наладзіць урок па поўнай (ну амаль што поўнай) праграме.

Дый Эўропа пайшла ўсё ж на пазбаўленьне прэфэрэнцыяў ды мяккі ўльтыматум з 12 ўмоваў.

Абцугі не абцугі, але прыемнага мала.

Так за 12 гадоў яшчэ не заціскалі.

Ды і для беларускага грамадзтва, актыўнай яго часткі, Плошча не прайшла марна. Ідэйныя апанэнты рэжыму атрымалі добрае маральнае сілкаваньне. А наверсе, як бы ні храбрыліся, з халадком ў вантробе адчулі сілу згуртаванай ды перакананай у сваёй маральнай перавазе грамады.

І ўсё ж на дэмакратызацыю ("разбурэньне нашай палітычнай сыстэмы"), паслабленьні прэсе ці карэкцыю выбарчага заканадаўства беларускае кіраўніцтва не жадае ісьці нават вэрбальна, імітацыйна.

Адзіны дыяпазон, у якім пакуль што магчымыя варыяцыі ўладнае палітыкі, — гэта рэпрэсыўная шкала (трохі меней брутальнасьці, кагосьці не пасадзіць або нават выпусьціць, Дзень волі без дручкоў...)

Не разбэшчаная крокамі насустрач, Эўропа гатовая ацаніць нават такія подзьвігі.

Парамэтры, у якіх будзе дазволены Дзень волі (во калямбур! :), — гэта тэст для Лукашэнкі.

У такім кантэксьце болей зразумелая і звышзадача тых жэстаў, якія зрабілі сваімі лістамі да афіцыйнага кіраўніцтва Мілінкевіч, а потым група інтэлектуалаў. Жэстаў, якія максымалісты пасьпяшаліся заклеймаваць.

Але хіба палітыка апанэнтаў рэжыму мусіць зводзіцца адно да таранных дзеяньняў? Ёй таксама ня шкодзіць быць гнуткай, а то і мець падвойнае дно :)

Іншая рэч, што Дзень волі — тэст ня толькі для кіроўных вярхоў, але і для тых, хто пазыцыянуе сябе ў амплюа палітычнае альтэрнатывы.

Мо годзе ўжо скубціся, высьвятляючы эстэтыку налепак?

І потым, нешта апынуліся ў цені якраз тыя партыйныя дзеячы, што ўвосень найгучней заклікалі наладзіць рымэйк Плошчы.

Час паказаць арганізатарскія таленты (вы ж дзяржавай кіраваць зьбіраецеся, хлопцы! :) ды супольна зрабіць хоць адну добрую імпрэзу.

Дакангрэсіце потым.

Каментары13

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць