Грамадства33

Народны сход у Гомелі

У Гомелі 25 сакавіка прайшла трэцяя сесія Народнага сходу, якая была сумешчаная з пачаткам рэгіянальнай кампаніі «За справядлівыя выбары». Мерапрыемства адбылося ў офісе абласной арганізацыі АГП.

Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў, акрамя арганізатараў зарэгістраваліся 62 удзельнікі Народнага сходу.

«Да гэтага была праведзена шырокая інфармацыйная кампанія, распаўсюдзілі прыкладна 70 тысяч улётак-запрашэнняў. Невялікая колькасць жадаючых узяць удзел у незалежным назіранні на бліжэйшых парламенцкіх выбарах гаворыць аб тым, што на гэты час праблема сумленных выбараў яшчэ не настолькі актуальная, як, скажам, у расійскім грамадстве, дзе колькасць назіральнікаў за два-тры месяцы павялічылася ў разы, і дзе гэта тэма — сумленных выбараў — стала топавай палітычнай навіной для пераважнай большасці актыўных грамадзян», — пракаментаваў палітык.

Арганізатары мерапрыемства павіншавалі ўдзельнікаў з Днём Волі, а затым прэзентавалі кампанію «За справядлівыя выбары».

«Удзельнікі мелі магчымасць выступіць, выказаць сваю пазіцыю, былі розныя цікавыя прапановы аб тым, як зрабіць выбары сумленнымі і празрыстымі. Вядома, галоўнае — сумесная праца, рухацца крок па кроку, а не марнаваць час на нейкія тэарэтычныя дыскусіі. У выніку прынялі рэзалюцыю, у якой падкрэсліваецца, што неабходна арганізаваць кампанію, працаваць сумесна, каб усім было зразумела, што ў Беларусі няма выбараў, што ўлада ашуквае людзей і незаконна ўтрымліваецца на вярхушцы палітычнай піраміды», — падкрэсліў Палякоў.

Ён заўважыў, што асаблівых перашкод арганізатарам улады не чынілі. На вуліцы па перыметры будынка стаялі міліцыянеры, з аўтамабіляў здымалі на камеры, але затрыманняў не было. На будынку офіса быў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг, але праблем у сувязі з гэтым не ўзнікала, міліцыя не патрабавала яго зняць.

«Хтосьці, можа быць, не дайшоў да офіса з-за таго, што ўбачылі міліцыю, якая здымала на камеры. Але нікога не спынялі, не апытвалі, дакументы не правяралі. Проста візуальнае назіранне, без актыўных дзеянняў», — дадаў палітык.

У рэзалюцыі, прынятай на Народным сходзе, гаворыцца аб тым, што на ўсіх этапах бліжэйшай выбарчай кампаніі неабходна выкарыстоўваць адзінае пасланне грамадзянам Беларусі пра неабходнасць дэмакратычных пераўтварэнняў, пра адсутнасць ў краіне выбараў, аб праблеме палітзняволеных. Таксама вырашана прыцягнуць максімальную колькасць валанцёраў да назірання з мэтай змянення практыкі правядзення выбараў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць