Грамадства

У Беларусі будзе створана адрасная сістэма

У Беларусі будзе створана адрасная сістэма, якая ўключае інфармацыю аб адрасах аб’ектаў нерухомай маёмасці, а таксама аб назвах і межах абласцей, раёнаў, сельсаветаў і населеных пунктаў. Адпаведны ўказ № 160 «Аб адраснай сістэме» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 красавіка.

Стварэнне гэтай сістэмы дасць магчымасць забяспечыць аднолькавасць адраснай інфармацыі пры выкананні дзяржаўнымі органамі ўскладзеных на іх функцый, выключыць наяўнасць аднолькавых адрасоў у розных аб’ектаў нерухомай маёмасці. Гэта таксама дасць магчымасць уключаць у сістэму адрасоў інфармацыю аб месцазнаходжанні не толькі зарэгістраванай нерухомай маёмасці, але і незарэгістраваных аб’ектаў (для гэтых мэт прадугледжваецца правядзенне работы па сістэматычнаму прысваенню адрасоў).

Пры гэтым змяненне адрасоў не запатрабуе ўнясення адпаведных змяненняў ва ўстаноўчыя дакументы юрыдычных асоб і пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі), дакументы аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання, іншыя дакументы, якія змяшчаюць звесткі аб іх месцы жыхарства, месцы знаходжання і (або) аб адрасе. Такія змяненні будуць уносіцца ў дакументы адначасова з унясеннем у іх іншых змяненняў у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

Органам, які забяспечвае стварэнне і веданне адраснай сістэмы, указам вызначаецца Дзяржаўны камітэт па маёмасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў12

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка раней еў нанач каўбасу, а цяпер ужо не можа23

У Аўстраліі масава закрываюць пляжы з-за нападаў акул. Ёсць ужо чатыры пацярпелыя1

Лукашэнка расказаў, чаму не будзе плаціць Трампу мільярд за членства ў Радзе міру21

Яшчэ ў адным горадзе адбылася аварыя на цеплатрасе, дзясяткі дамоў засталіся без ацяплення1

Беларускі журналіст лечыцца ад анказахворвання і просіць дапамогі

На выбарах у новую Каардынацыйную раду захаваюцца гендарныя квоты39

Расійскія каналы пішуць, што ў Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Але яна не знікала9

Макрон у Давосе: Мэта ЗША — аслабіць і падпарадкаваць Еўропу7

Эстонская кампанія распрацавала наватарскую ракету-перахопнік супраць шахедаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў12

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць