Грамадства22

Генпракуратура: зняволеныя маюць права паведамляць аб стане свайго здароўя і ўмовах утрымання

Гепракуратура адказала на запыт Беларускага Хельсінскага камітэта.

Зняволеныя маюць права паведамляць сваякам і адвакатам аб стане свайго здароўя і ўмовах утрымання. Гэта вынікае з адказу Генеральнай пракуратуры Беларусі на запыт РГА «Беларускі Хельсінскі камітэт», тэкст якога размешчаны на сайце БХК.

Падставай для звароту праваабаронцаў у Генпракуратуру стала інфармацыя пра тое, што асуджанаму экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву, які ўтрымліваецца ў калоніі «Віцьба-3», забараняюць падчас спатканняў паведамляць аб умовах утрымання і стане здароўя.
У прыватнасці, у канцы сакавіка з Саннікавым сустракаўся адвакат, але, нягледзячы на гэта, ніякай інфармацыі пра яго здароўе і ўмовы яго ўтрымання ў сваякоў няма. Паводле слоў жонкі палітыка Ірыны Халіп, яму забаранілі гаварыць на гэтыя тэмы з адвакатам пад пагрозай неадкладнага спынення сустрэчы.

Варта зазначыць, што гэта не адзіны такі выпадак. Раней у такой жа сітуацыі аказваліся і іншыя зняволеныя палітыкі і грамадскія актывісты.

На падставе гэтага БХК адправіў у Генпракуратуру запыт, у якім прасіў адказаць: ці ўстаноўлены ў заканадаўстве абмежаванні на распаўсюджванне інфармацыі пра стан здароўя і ўмовы ўтрымання для асоб, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі.

У адказе дэпартамента выканання пакаранняў МУС за подпісам часовага выканаўцы абавязкі начальніка Сяргея Працэнкі сказана:

«Асуджаныя маюць магчымасць самастойна паведаміць каму-небудзь аб стане свайго здароўя ці ўмовах утрымання. У выпадку парушэння іх правоў яны маюць права і магчымасць звярнуцца з заявай або скаргай у вышэйшую інстанцыю».

Каментуючы атрыманы адказ, старшыня БХК Алег Гулак падкрэсліў: «Мы б рэкамендавалі ўсім зацікаўленым асобам — самім зняволеным, іх сваякам, адвакатам — пра гэта памятаць і спасылацца на гэтыя нормы ў выпадку, калі якія-небудзь чыноўнікі перашкаджаюць распаўсюджванню такой інфармацыі. Гэта парушэнне можа быць абскарджана, і мы гатовы аказаць у гэтым дапамогу. Перадача звестак аб парушэнні правоў зняволеных, стане іх здароўя, у тым ліку, не можа быць абмежавана і пры перапісцы — яны не ўваходзяць у вычарпальны пералік падстаў для забароны перадачы карэспандэнцыі».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай52

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ18

Міністр замежных спраў Літвы назваў умову, калі Вільня можа адкрыць мяжу з Беларуссю11

Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення1

Дыетолаг Ірына Яблонская (Кабасакал) расказала, як шматпакутна дабіралася з Канарскіх астравоў да Беларусі17

У Мінску з уседарожніка выпала дзіцячая люлька

Хочаце выглядаць модна? Дадайце да вобразу чырвоны трыкатаж2

Ціханоўская: Раман Бандарэнка загінуў ад рук тых, хто баяўся і працягвае баяцца праўды1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць