Грамадства1414

«А дзе мае дакументы? Дзе пашпарт Ціханоўскага? Ці вырашылі вось так выкінуць?»

Журналіст «Радыё Свабода» і былы палітвязень Ігар Карней апісаў, як зняволеных вывозілі на абмен у выніку візіту Келага ў Мінск і як даведаўся, хто з ім едзе.

Сяргей Ціханоўскі на акцыі ў Вільні, 28 чэрвеня 2025 года. Фота: «Наша Ніва»

20 чэрвеня, нічога не тлумачачы, Ігара Карнея вывезлі з мазырскай калоніі №20 строгага рэжыму ў СІЗА КДБ. 

«Амерыканка» сустрэла ўжо знаёмым «мяккім пакоем», дзе дэрмантынава-паралонавыя сьцены страхавалі ад суіцыдных памкненьняў, — піша ў фэйсбуку Карней. — Было чутна, што трэці раз за дзень патрашаць кешар, без шкадаваньня выкідваючы прадукты і, як потым аказалася, канфіскоўваючы ўсе паперы, уключна з судовымі выракамі, адмовамі на апеляцыі і г.д. Далей пакойчык дагляду, загад зьняць каланіяльную робу і пасьля душа пераапрануцца ў гардэробчык, сабраны ахоўнікамі з тваіх жа шмотак.

Ігар Карней у турэмным адзенні. Фота: фэйсбук Карнея

У камеру на дзесяць чалавек паднялі апошнім, некалькіх ведаў па ранейшых этапах. Абсалютная большасьць — з замежным грамадзянствам. Прынесьлі вячэру, рацыён не мяняецца дзесяцігодзьдзямі — селядзец з бульбай у мундырах. Ужо быў час адбою, моцна пафантазіраваць не далі — каб у камеры было ціха. Але ўсе разумелі: заўтрашні дзень абяцае быць ня сумным.

Раніцай 21-га, адразу пасьля сьняданка, гэбісты яшчэ раз праверылі таварны выгляд і па адным пачалі выклікаць на «арэну» (унутры СІЗА КДБ круглы як цырк). Паказаўшы на сваю сумку, атрымліваў звыклыя бонусы — мех на галаву і кайданкі на рукі. Падтрымліваючы пад пахі, адвялі ў аўтобус.

Першая неспадзяванка здарылася, калі чарговы арыштант раптам праігнараваў рэжым цішыні: «Э, а дзе мае дакументы? Дзе пашпарт Ціханоўскага? Ці вырашылі вось так выкінуць?» Ого, нас на борце больш за 10 і разам Сяргей Ціханоўскі.

Зрэшты, прагучала «першае і апошняе папярэджаньне», а касту па-над законам лепш не раздражняць.

Калі транспарт перастаў спыняцца перад сьветлафорамі, версія пра «круглы стол» з удзелам спецпасланьніка ў Менску адпала сама сабой. Паступова даходзіла, што проста вывозяць з краіны, толькі невядома, да якога памежжа — Літвы, Латвіі ці Польшчы, прынамсі прадстаўнікоў двух апошніх у камеры было агулам пяць. Гадзіны праз паўтары зьехалі з трасы. Спыніліся на нейкім пятаку разьвязкі, каманда на «перагрузку». Усё гэтак жа ў наручніках і мяхах перасадзілі ў іншы мінівэн, больш кампактны, бо немагчыма ўжо стаць у поўны рост. Упершыню наладзілі пераклічку: так аказалася, што, акрамя Ціханоўскага, дадаліся японец і дзьве жанчыны — Натальля Дуліна і Галіна Красьнянская. Але размаўляць усё яшчэ не давалі, крыклівы чэкіст у балаклаве да апошняга пагражаў «санкцыямі».

А далей ужо як у кіно пра абмен дысідэнтамі падчас «халоднай вайны». Аднекуль з палёў выплыла група дыпламатаў, якія супакоілі, што нашы пакуты засталіся ў мінулым і ад гэтага часу ўсе 14 пасажыраў пад апекай амерыканскіх уладаў.

У салоне буса зьявіліся печыва, цукеркі, вада — першыя прыкметы нармальнага існаваньня без калючага дроту і дурных загадаў. Але колькі яшчэ такіх рэйсаў трэба зрабіць, каб вярнуць з палону тысячы іншых закладнікаў дэспатычнага рэжыму…»

Каментары14

  • .
    20.07.2025
    Што за барадаты гэбэшнік?
    (Тут у рэпосце пра яго няма, ёсць у арыгінальным посце ў фэйсбук).
    Было б добра апазнаваць-ідэнтыфікаваць па базах, якія ў Белпола, Кіберпартызан.
  • политзек
    20.07.2025
    Трымайся, Ігар!, а что сделал конкретно ТЫ?
    я вышел по окончании срока и НЕ ИМЕЮ претензий ни к офису, на к НАУ. .
    ПОЧЕМУ ТЫ их имеешь?
  • Сапраўдны палітзэк
    20.07.2025
    политзек, вось з-за такіх хатаскрайнікаў і “аможатакітрэбчыкаў” мы і гаўняемся ў багне 30 гадоў! Я выйшаў і быў шакаваны, што за 5 гадоў не было зроблена НІЧОГА пры каласальных рэсурсах!
    А калі ты не ў стане паказваць вынік, навошта ты эксплуатуеш народны давер і сядзіш на гэтых кранах ад Марты Гос і Выціса Ярконіса? Чаму ніводны варты праэкт ня можа прайсці далей, бо блакуецца тымі, за ўзгаданне каго тут баняць?
    Ці за тое мы з табой сядзелі, гаротны?

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць