Здарэнні66

Жахлівая смерць пад Маладзечнам

Міліцыя шукае відавочцаў + фота.

Міліцыя расследуе смерць пенсіянеркі 1948 года нараджэння Юзэфы Арыкі, якую 15 красавіка знайшлі мёртвай недалёка ад могілак каля вёскі Лазавец Маладзечанскага раёна. У жанчыны быў праламаны чэрап.

Як паведаміла аператыўны ўпаўнаважаны вышуку Маладзечанскага райаддзела міліцыі Ларыса Кацялоўская, пенсіянерка 13 красавіка прыязджала на могілкі, дзе прыбірала магілу свайго мужа.

Міліцыя шукае магчымых сведкаў, якія маглі бачыць пажылую жанчыну на могілках.

Юзэфа Міхайлаўна Арыка. Нарадзілася ў Маладзечне. Жыла на вуліцы Будаўнікоў, дом 1, кватэра 49. Была апранутая ў бардовую прашытую куртку з капюшонам, чырвоную хустку, цёмныя штаны.

Загінуўшую анатаміравала медыцынскі судовы эксперт Ірэна Сяліцкая. Яна расказала, што смерць наступіла ад адкрытай чэрапна-мазгавой траўмы, якая суправаджаецца адкрытымі асколачнымі пераломамі чэрапа.

Па словах Ірэны Сяліцкай, смерць не магла наступіць у выніку дарожна-транспартнага здарэння. Траўмы галавы былі атрыманыя ад удару цяжкім тупым прадметам.

Усіх, хто 13 красавіка быў на могілках каля Лазаўца, міліцыя пераканаўча просіць паведаміць пра гэта па тэлефонах у Маладзечне: 8 (0176) 77-16-56, 8 (0176) 74-96-83, 8 (0176) 77-03-12, па мабільных тэлефонах 8 (029) 761-75-25, 8 (029) 614-90-17 альбо па тэлефоне 102 у бліжэйшы аддзел міліцыі.

Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі4

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Абзвоньваем дзяцей, унукаў». Чыноўнікі з рулеткамі пайшлі правяраць вышыню травы на ўчастках беларусаў20

Маладзечанцы цягам трох дзён назіралі за маладой качкай, якая звалілася ў калодзеж фантана ў парку1

У Беларусі заўважылі фламінга?

Стала вядома, хто з’яўляецца хэдлайнерам Сходу неабыякавых — мерапрыемства апанентаў Ціханоўскай22

Намесніка начальніка белчыгункі Дулуба будуць судзіць па двух артыкулах. Яго затрымалі за хабар, а дома знайшлі яшчэ $3 млн

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы12

Беларусаў з жэнеўскімі пашпартамі не пусцілі ў Варшаве на самалёт у Малдову7

Шведскае тэлебачанне атрымала здымкі, якія паказваюць развіццё ядзернай базы ў Асіповічах і ў Калінінградзе5

Як ПВТ пачуваецца ў 2025 годзе: айцішнікаў і грошай больш, але да аднаўлення яшчэ далёка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі4

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць