Усяго патроху11

Расійскія кніжкі заспявалі галасамі маленькіх беларусаў

Хлопчыкі і дзяўчаты з беларускай глыбінкі агучваюць музычныя кнігі для расійскіх малых. На ганарары дзеці купляюць сабе марожанае і цукеркі.

Аранжыроўкі музыкі і песняў да дзіцячых казак робіць Ігар Далжонак. Ён працуе ў слуцкім Доме культуры, а ў вольны час запісвае песні да кніг. Казкі, што спяваюць, зрабіліся вельмі папулярнымі ў Расіі. Кампанія з Масквы сама выйшла на таленавітага аранжыроўшчыка з Беларусі.

— Калісьці ў нас у ДК спявала дзяўчынка. Цяпер яна ўжо дарослая і працуе ў мінскім філіяле арганізацыі. Яна і прапанавала паспрабаваць пашукаць таленты ў правінцыі, — успамінае Ігар.

Галасістых дзяцей яму доўга шукаць не давялося. Яго жонка кіруе некалькімі музычнымі калектывамі.

Сашы, самай маленькай артыстцы з мясцовай фабрыкі зорак, — восем. Самаму старэйшаму, Іллю, — 16. У яго ломіцца голас, і дактары забаранілі яму спяваць. Але ён робіць выключэнне для дзіцячых кніжак.

Аднойчы юны спявак здзівіў усіх, прыехаўшы на рэпетыцыю з роднай вёскі верхам на кані.

— Хто ў нас кароль эстрады ў Беларусі? — пытаюся я ў хлапчука.

— Няма ў нас такога. Вось, можа, я стану, — смяецца Ілля. — Людзі думаюць, што лёгка выйсці на сцэну і праспяваць. А гэта праца, якая павінная добра аплачвацца. Голас павінен прыносіць грошы.

Пра сцэну марыць і 11-гадовая Веста.

— Хачу на дзіцячае «Еўрабачанне». Шкада, няма такіх магчымасцяў пакуль. Трэба песні складаць. Калі словы я яшчэ магу прыдумаць, то музыку не ўмею, — кажа дзяўчынка.

Васьмігадовая Саша хоча стаць знакамітай спявачкай. Праўда, куміраў на беларускай эстрадзе ў яе няма. Хлопцы не змаглі назваць ніводнага (!) выканаўцы з нашага шоу-бізнэсу. Вось Сашы, да прыкладу, падабаюцца «сусветныя зоркі, як Дзіма Білан, Кейша і Нюша».

Света, у адрозненне ад сваіх сяброў, на эстраду не рвецца. Яна ўжо вырашыла, што будзе працаваць у банку.

— Для поспеху на сцэне патрэбныя талент, харызма і грошы, — упэўненая дзяўчына.

А пакуль яны не спяшаюцца рабіцца дарослымі і хочуць запісаць яшчэ шмат песенек для малых. Хлопцы ганарацца, што кніжкі спяваюць іх галасамі пра Азію і Афрыку, пра Калабка і рэпку.

Ганарары атрымліваюць усе — нават тыя, чыю працу забракаваў кніжны дом.

— Хтосьці праспяваў лепш, а яго песню не абралі, — тлумачыць Ігар Далжонак. — Але яны ўсе стараліся, працавалі.

Дарэчы, тых самых музычных кніжак з казкамі і гульнямі дзеці ніколі не бачылі. Па-першае, у райцэнтры няма вялікай кнігарні. Па-другое, па мерках беларускай глыбінкі яны дарагія — амаль 200 тысяч рублёў за кнігу. Хоць якасць гуку, на думку аранжыроўшчыка Ігара, пакідае жадаць лепшага:

— Што ж вы хочаце, калі робяць гэтыя кнігі ў Кітаі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму1

ЭканомікаБеларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк і Банк Дабрабыт1

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

У барацьбу з дармаедамі ўключыліся ваенкаматы. Прычым выклікаюць нават тых, хто працуе3

Лукашэнка пра забарону на ўезд у Эстонію: Ніколі не быў там7

Засталося два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

У Беларусь прыйшоў лясны кот — такога не бачылі амаль 100 гадоў3

У Беларусь афіцыйна прыйшоў новы кітайскі аўтамабільны брэнд. Што за ён6

Эстонія пажыццёва забараніла ўезд у краіну Лукашэнку і яшчэ 272 асобам2

Памятаеце зарослую магілу акадэміка Карскага? Моладзь з Беларусі аплаціла яе ўпарадкаванне4

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму1

ЭканомікаБеларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк і Банк Дабрабыт1

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць