Грамадства33

Памёр Вячка Станкевіч

Памёр беларускі грамадскі дзеяч у ЗША Вячка Станкевіч, паведаміла ў фэйсбуку даследчыца беларускай эміграцыі Наталля Гардзіенка. Яму было 92 гады. Сярод іншага ён 10 гадоў узначальваў Беларускую службу «Радыё Свабода».

Вячка Станкевіч нарадзіўся ў Вільні 15 верасня 1932 года ў сям'і вядомага мовазнаўцы і грамадскага дзеяча Янкі Станкевіча ды ягонай жонкі Марыі, паводле паходжання чэшкі.

У 1949 годзе разам з бацькамі Вячка Станкевіч прыехаў у ЗША. Спачатку пасяліўся ў Мінесоце, пазней жыў у Кліўлендзе, дзе ўдзельнічаў у стварэнні беларускай футбольнай каманды «Пагоня». У 1951—1954 гадах служыў у амерыканскім войску, пасля вяртанні з якога жыў у Нью-Ёрку. 

У 1959 годзе скончыў Нью-Ёркскі гарадскі каледж з дыпломам інжынера-электроніка. У 1968 годзе у Ньюарскім інжынерным каледжы (Нью-Джэрсі) атрымаў ступень магістра інжынэрыі. Гуляў за нью-ёркскую футбольную каманду «Беларусь». Быў актыўным сябрам Згуртавання беларускай моладзі ў Амерыцы, старшынёй яго нью-ёркскага аддзела, пазней старшынёй Галоўнай управы. Працаваў інжынерам у карпарацыях ITT і WesternUnion. У 1963—1966 гадах у сувязі з працай жыў у Заходняй Еўропе, пазней вярнуўся ў Нью-Ёрк. 

Быў сябрам Беларуска-Амерыканскага задзіночання, уваходзіў у кіраўніцтва арганізацыі (старшыня Галоўнай управы ў 1969—1971 і 2007—2011 гадах). У 1988—1998 гадах быў кіраўніком Беларускай службы «Радыё Свабода». Пасля вярнуўся ў ЗША. 

У 2003 годзе пераняў кіраванне Фундацыяй імя Льва Сапегі. Радны БНР, быў абраны заступнікам старшыні Рады. У 2009—2018 гг. быў старшынёй Беларускай фундацыі Пятра Крачэўскага. У 2013 годзе разам з жонкай заклаў фундацыю Monroe-Vilnia Foundation для падтрымкі розных беларускіх праектаў.

Каментары3

  • Барадзед
    24.07.2025
    Я сначала подумал, тертель умер. Зрение уже не то.
  • Беларускі скаўт
    24.07.2025
    Вельмі сімпатычная асоба, меў гонар пазнаёміцца з ім.
  • Anatol Starkou
    25.07.2025
    Сумная навіна. Быў знаёмы з ім доўгі час у Нью_Ёрку. Жылі ў адным нумары ў хатэлі падчас сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі ў Кліўландзе, ЗША. Там ён пазнаёміў мяне з работнікам Голасу Амерыкі, але тая справа далёка са мной не пайшла. Аднойчы спадар Вячка пазваніў мне і папрасіў глянуць мае фотаздымкі і прапанаваць Свабодзе яго фота, бо яму не падабаўся яго партрэт, які надрукавала радыё для маючай адбыцца онлайн канферэнцыі з яго ўдзелам. Я даслаў яму фота і яно з'явілася на Свабодзе. Зямля пухам вам, спадар Вячка.

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда1

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда

Усе навіны →
Усе навіны

Інструктар тлумачыць, як магла адбыцца трагедыя з беларускай, якую знесла плынню пад Мурманскам5

Два хлебазаводы сталі выпускаць хлеб з фіялетавай пшаніцы1

Дарадца Ціханоўскай: Пасля змены ўзроўню аховы ўзмацніўся ціск на Офіс з боку рэжыму4

Трамп хоча здабываць нафту ў Венесуэле. Наколькі гэта рэальна і каму яна дастанецца?2

Беларусь паставіла ў Расію так шмат малака, што столькі і не трэба1

Жонка дарадцы Трампа апублікавала карту Грэнландыі ў колерах сцяга ЗША2

Новы мэр Нью-Ёрка публічна пасварыўся з Трампам праз Мадура21

Што вядома пра пошукі беларускі, якую знесла рачная плынь пад Мурманскам1

У Любанскім раёне падлетак трапіў у бяду, рызыкоўна катаючыся на аўтамабільнай пакрышцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда1

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць