Грамадства

Сяргей Дубавец пра страх

Страх перад сыстэмай. Кантрактнай, пэнсійнай, рэпрэсіўнай... Вось тое, што нас сёньня яднае як нацыю і грамадзтва і служыць маторам нашага жыцьця. Я знайшоў верш Ларысы Геніюш, напісаны ў далёкія застойныя гады, і падзівіўся таму, наколькі ён актуальны цяпер:

Страх — за праўду кінуцца ў бой,

страх — не дагадзіць акупантам,

быць удома самім сабой,

чалавекам быць — страх пракляты!

Суд — за думкі вольны размах,

воля — толькі прадажнаму слову.

Беларусам быць — тройчы страх,

страх — валодаць роднаю мовай.

Страх — ў чужыне сваіх братоў,

перад зьдзекам страх не скарыцца.

Страх — маліцца на мове бацькоў,

дзікі страх — наагул маліцца!

Страх — што ўвечары Каляда,

і за сына, што пойдзе ў школу,

страх — што бліжняга не прадаў,

страх — што чэсны, што не жывёла.

Брыгадзіраў страх на сяле,

страх падлізаў зьмяіных ўсюды,

страх — хадзіць па сваёй зямлі,

гдзе начальнікі і Іуды.

Страх — гуманнасьці, дабраты,

перад рускім страх, перад ляхам, —

мы ж ня горшыя, што ж, браты,

можа, хопіць гэтага страху?

Калі грамадзтва доўгі час жыве ў страху перад сыстэмай, яно прызвычайваецца да гэтага і перастае заўважаць ці аналізаваць свой страх. Бо яно ня ведае альтэрнатывы.

Каментары

Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця28

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця

Усе навіны →
Усе навіны

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

Зяленскі пагаварыў з Трампам па тэлефоне. Абмеркавалі пастаўкі зенітных ракет1

«Абарані суверэнітэт сваёй Радзімы!» На мяжы Украіны і Беларусі з нагоды 3 ліпеня з'явіўся плакат з Пуціным8

Усаў паставіў крыж на палітычнай кар'еры Сяргея і Святланы Ціханоўскіх48

Карпаў Ціханоўскаму: Давайце для пачатку пазнаёмімся, а пасля ўжо пасварымся16

Зайцы з вялікімі морквамі і чырвона-зялёны ветразь. У Смаргоні прайшоў конкурс «Плаванне на чым папала» ШМАТ ФОТА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця28

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць