Літаратура11

Для лепшага разумення сусветаў

Выйшла кніга апавяданняў і эсэ сучасных немецкіх аўтараў у перакладзе на беларускую мову.

У Мінску, у памяшканні Інстытута Гётэ, адбылася прэзентацыя кнігі «У невядомых сусветах».

Гэта зборнік апавяданняў і эсэ сучасных немецкіх аўтараў у перакладзе на беларускую мову. Кніжка вылучаецца ўражваюча ўдалым спалучэннем цікавых, захапляльных арыгіналаў (за што трэба падзякаваць найперш нямецкім пісьменнікам, а таксама ўкладальнікам) і сапраўды сакавітымі, свежымі перакладамі, якія яшчэ больш радуюць, калі даведваешся, што выканалі іх студэнты з Мазыра, Гомеля, Гродна і Мінска, якія вывучаюць нямецкую мову. Брава!

Выдатны дэбют — гэта з чыстым сэрцам можна сказаць кожнаму з маладых перакладнікаў.

На прэзентацыі прысутнічаў вядомы нямецкі пісьменнік Томас Розенлёхер, эсэ якога «Неонавыя бананы», поўнае гумару і лёгкай настальгіі, апавядае пра жыццё ў ГДР у часы дэфіцыту ўсяго — у тым ліку бананаў. На пытанне карэспандэнта НН, пісьменнік прызнаўся, што,

калі ехаў у Беларусь, думаў, што трапіць у ГДР, якой яна была 30 гадоў таму. Але быў прыемна здзіўлены, пабачыўшы нашмат больш дынамічную і каляровую краіну.
«Ёсць уражанне, што трапіў у мінулае, але не ў такое далёкае,« — не без гумару заўважыў сп. Розенлёхер.

Выклікала здзіўленне, што на прэзентацыі не было нікога з «Мастацкай літаратуры» — дзяржаўнага выдавецтва, якое ажыццявіла гэтае цудоўнае выданне.

Андрэ Бём, адзін з каардынатараў праекту, вядомы сваёй цікавасцю да беларускай літаратуры і беларускай мовы, якую ён выдатна ведае, падкрэсліў на прэзентацыі, што,

нягледзячы на панаванне ў Беларусі расейскай мовы, пераклад менавіта на беларускую быў прынцыповай пазыцыяй каардынатараў праекту:
«Мы ўпэўненыя, што такая кніга на беларускай мове знойдзе сваіх чытачоў».

Без сумневу! Дорыс Дорыэ, Каця Оскамп, Флорыян Ільіс, Юдыт Герман, Томас Розэнлёхер, Ульрыке Дрэснэр, Вольфганг Бюшэр, Кладыя Руш, Уладзімір Камінер — сапраўды прыадчыняюць новыя сусветы.

Пытайцеся ў кнігарнях краіны!

Каментары1

Цяпер чытаюць

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонда PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонда PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Іран запусціў новую серыю ракет па Ізраілі, адна ўдарыла па бальніцы

Міністр асветы Расіі павіншаваў «Артэк» з памылкай5

Украінская спявачка Ані Лорак атрымала расійскае грамадзянства3

Пуцін назваў заявы пра жаданне Расіі напасці на НАТА трызненнем3

Мінскі краязнавец расказаў, якім было Замчышча і чаму знікла з карты сталіцы1

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Пуцін заявіў, што гатовы сустрэцца з Зяленскім, але падпісваць з ім нічога не будзе9

У Кітаі жанчына выжыла пасля 22-х удараў нажом дзякуючы грудным імплантам

У Польшчы на беларуса напаў рабаўнік проста на вуліцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонда PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонда PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць