Грамадства

Уладзімір Яроменак знайшоўся ў турме на Акрэсціна

Лукашэнкаўцы спрабуюць зламаць маладафронтаўцаў бясконцымі арыштамі.

Хутчэй за ўсё, маладафронтаўца нават не выпускалі ўчора пасля таго, як скончыўся тэрмін яго арышту, кажа яго паплечніца Кася Галіцкая.

«Валодзя Яроменак знаходзіцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсціна і што яго ў хуткім часе павязуць у суд Маскоўскага раёна», — сказала Галіцкая.

Нагадаем, што маладафронтаўца меліся вызваліць учора пасля 7-суткавага арышту. Паплечнікі Яроменка не выключаюць, што на яго складуць фіктыўны пратакол за нейкае адміністрацыйнае парушэнне і зноў асудзяць на суткі, як зрабілі раней з Паўлам Вінаградавым і Міхаілам Мускім.

Былому палітвязню Яроменку сёлета прызначылі прэвентыўны нагляд. Гэты арышт будзе трэцім адміністрацыйным пакараннем юнаку пасля ўсталявання нагляду. За гэта ўмовы нагляду могуць пагоршыцца.

«Адміністрацыйнае затрыманне не з’яўляецца парушэннем нагляду. Міліцыянты з ЦІПа павінны тэлефанаваць участковаму і паведамляць, што Яроменак знаходзіцца ў іх.
І гэта не лічыцца парушэннем. Ён абавязаны адзначацца ў пэўны час у свайго ўчастковага. А тое, што ён не ходзіць праз сваё затрыманне, — гэта паважная нагода. Юрыдычна яны не павінны гэта залічваць як парушэнне, але ж ніхто не ведае…», — кажа Галіцкая.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Віленскі аэрапорт зноў закрылі праз шары з Беларусі1

«Мадура амерыканцы вывезлі з Венесуэлы таксама ў межах крымінальнай справы»4

«Нас гэта мала хвалюе». Эйсмант адказала, што думае пра крымінальную справу супраць Лукашэнкі24

«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі24

На Сіцыліі пасля шторму цэлы горад апынуўся на краі прорвы2

У Беларусі прадалі тур на 10 дзён за дваіх амаль за 23 тысячы даляраў. Што за кірунак?4

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку2

Кітайскія хакеры на працягу некалькіх гадоў мелі доступ да мабільнай сувязі ўрада Вялікабрытаніі2

Галоўчанка не гуляе спецыяльна супраць даляра5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць