Грамадства

Прафсаюзных лідараў затрымалі на мяжы

Лідар Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч, старшыня мінскай гарадской арганізацыі Ігар Комлік і рэдактар ​​прафсаюзнага сайта Praca-by.info Наталля Верашчагіна 25 мая ўвечары па дарозе з Вільні дахаты былі знятыя з цягніка на беларуска-літоўскай мяжы. Канфіскаваныя ноўтбук, флэшка, асабістыя грошы.

Інцыдэнт адбыўся каля 20:15 на памежным пераходзе «Гудагай». Прафсаюзныя лідары і журналіст вярталіся з Вільні, дзе на працягу дня ў іх праходзіла сустрэча з калегамі -- прадстаўнікамі літоўскага прафсаюзнага руху.

- На станцыі «Гудагай» памежнік, праверыўшы ў камп'ютары нашы пашпарты, адразу выклікаў старшага змены, -- распавяла Наталля Верашчагіна. - Маёр, прыхапіўшы нашы дакументы, знік на 10 хвілін, пасля чаго вярнуўся і папрасіў нас сысці з цягніка. Мы запатрабавалі тлумачэнняў, на што было сказана, што ён дзейнічае «у адпаведнасці з Законам». На наша пытанне, якім менавіта заканадаўствам і які артыкулам, - адказу не пачулі.

Пасля таго як Фядынічу, Комліку і Верашчагінай прыгразілі штрафам «у швейцарскіх франках за прастой цягніка», тыя яго пакінулі.

У ходзе праверкі рэчаў прафсаюзных актывістаў нічога супрацьзаконнага выяўлена не было. У выніку Фядыніч, Комлік і Верашчагін быў выдадзены акт мытнага дагляду аб тым, што «тавараў забароненых і абмежаваных да перавозкі не выяўлена». Далей была зпрацэдура асабістага дагляду з распрананнем, ужо пасля чаго былі канфіскаваныя ў Верашчагінай -- ноўтбук, флэшка, асабістыя грошы, Фядыніча і Комліка -- асабістыя грошы.

Паводле звестак на 22,50, складаўся пратакол канфіскацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

«Я зразумеў, што ўсё, канец». Стваральнік фестывалю «Бульбамуві» вырашыў спыніць яго5

Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы13

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць