Грамадства66

Суд над праваслаўным святаром перанеслі

Мікалай Гайдук — трэці святар, якога судзяць за адмову ад дактыласкапіі.

12 чэрвеня ў Гродне пачаўся працэс па справе святара Свята-Прадцечанскай царквы іярэя Мікалая Гайдука, якога вінавацяць у адмове ад працэдуры дактыласкапіі. Як паведамілі «Нашай Нівы» прадстаўнікі Гродзенскай япархіі, суд перанеслі на 22 чэрвеня, бо на працэс не з’явіліся міліцыянты.

Падтрымаць святара ў суд прыйшло больш за паўсотні чалавек. Усіх у памяшканне не пусцілі, хоць відавочцы кажуць, што там заставаліся вольныя месцы.

Мікалай Гайдук — трэці святар Гродзенскай япархіі, у адносінах якога распачаты адмінітрацыйны працэс за адмову ад дактыласкапіі. Ён сцвярджае, што не адмаўляўся ад дактыласкапіі, але прасіў пачакаць, каб параіцца. Міліцыянты чакаць не сталі і склалі пратакол без яго.

Як расказаў «НН» галоўны рэдактар газеты «Гродзенскія епархіяльныя навіны» Аляксандр Шурскі, аднаго з фігурантаў справы, айца Аляксандра Хомбака з Гродна, суд абавязаў здаць адбіткі. Вынікі другой справы яму пакуль невядомыя.

Беларуская праваслаўная царква неаднаразова звярталася да ўладаў з просьбай увесці для святароў і вернікаў альтэрнатыўныя сістэмы ідэнтыфікацыі і ўліку.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны26

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Дубай стаў новай сусветнай сталіцай OnlyFans8

Фядута ходзіць з кіёчкам і з суправаджэннем, яго часта вывозяць у Рэспубліканскі турэмны шпіталь — сэрца5

«Самая няўдалая віза для іміграцыі». Ці хвалююцца айцішнікі з-за новага ўказа Трампа?5

Вызвалены відэааператар «Белсата» Вячаслаў Лазараў: Каб абараніць жонку, браў усю віну на сябе. Але і яе пакінулі ў СІЗА

У Магілёве дзед у кавярні даў кіем па галаве мужчыну, што груба і гучна сварыўся з жонкай4

«Усё хутка разваліцца — а мы тут жывём». Жыхары барака ў Рэчыцы звярнуліся да Лукашэнкі3

Трамп прызнаў Антыфа тэрарыстычнай арганізацыяй21

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны26

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць