Эканоміка

ДМК: Незаконных паставак за мяжу нафтапрадуктаў няма і быць не можа

Усе пастаўкі нафтапрадуктаў з Беларусі адбываюцца ў адпаведнасці з падпісанымі з Расіяй пагадненнямі, заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі 14 чэрвеня ў Мінску ў адказ на просьбу журналістаў пракаментаваць нядаўнія выказванні расійскага пасла Аляксандра Сурыкава.

«Ніякіх незаконных паставак за мяжу няма і быць не можа. Афіцыйна заяўляю, што ўсё, што ўваходзіць і выходзіць з краіны, знаходзіцца пад жорсткім кантролем», — сказаў Шпілеўскі. Ён зазначыў, што «прадстаўнікі расійскага боку, якія знаходзяцца ў Мінску, прэтэнзій не выказвалі».

Як заявіў на мінулым тыдні пасол РФ у Мінску Аляксандр Сурыкаў, расійскі бок звярнуў увагу на тое, што імпарт расійскіх нафтапрадуктаў Беларуссю ў апошнія гады ўзрос у разы, у тым ліку ў 2012 годзе — у чатыры разы. Каментуючы інфармацыю пра тое, што Беларусь займаецца рээкспартам расійскіх нафтапрадуктаў пад выглядам разбавіцеляў і растваральнікаў з мэтай пазбегнуць выплаты экспартнай пошліны ў расійскі бюджэт, Сурыкаў сказаў:

«Мы разумеем, што Беларусь імпартуе больш, чым трэба для ўнутранага спажывання. Заўважылі, што ў справаздачнасці Мытнага саюза з’явіліся растваральнікі і разбавіцелі, якія не абкладаюцца пошлінамі. Летась іх было два мільёны тон».

Паводле слоў Сурыкава, гэтым пытаннем займаюцца адпаведныя эканамічныя структуры ў РФ. «Хутчэй за ўсё, яно будзе абмяркоўвацца з беларускім бокам, каб не было парушэнняў з рээкспартам. Рээкспартаваць можна, але, калі ласка, заплаціце пошліну», — падкрэсліў пасол.

У адпаведнасці з дзейнымі пагадненнямі Беларусь у абмен на бяспошлінную нафту і нафтапрадукты абавязана пералічваць у расійскі бюджэт пошліны ад экспарту нафтапрадуктаў за межы Мытнага саюза. Летась Расіі ў выглядзе нафтавых пошлін было пералічана больш за 3 млрд. долараў.

Аднак пры экспарце разбавіцеляў і растваральнікаў уся выручка застаецца ў Беларусі, пошліны ў бюджэт РФ беларускі бок не плаціць.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон46

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: У аперацыі «Павуцінне» былі выкарыстаны 117 дронаў7

Саліст расійскай групы «Руки вверх» адкрые ў Мінску свой бар13

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі32

У Белым доме не ведалі пра падрыхтоўку Украінай спецаперацыі «Павуцінне»6

Каля расійскага аэрадрома, які не трапіў пад удар СБУ, згарэла фура4

Расійскае Мінабароны пракаментавала атаку СБУ па сваіх аэрадромах13

Сярод прапаноў Украіны на перамовах у Стамбуле — сустрэча Зяленскага з Пуціным2

Рыгор Астапеня пакідае ютуб-праект «Гадзіннічак цікае»23

У раёне Калодзішчаў сёння здарыліся два моцныя пажары ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон46

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць