Культура66

19 чэрвеня — дзень Быкава

Народнаму пісьменніку споўнілася б 88 гадоў.

19 чэрвеня споўнілася б 88 гадоў Васілю Быкаву — класіку літаратуры, сусветна вядомаму і намінаванаму на Нобелеўскую прэмію беларускаму пісьменніку. Ён быў сярод тых, хто аднавіў незалежнасць краіны.

Апошнія гады жыцця Васіль Быкаў пражыў у Фінляндыі і Чэхіі.

Творца, якога называлі «сумленнем нацыі», рэзка выступаў супраць узмацнення аўтарытарызму ў краіне і за гэта яго шальмавала афіцыйная прапаганда.

Толькі перад самым сконам Быкаў вярнуўся ў Беларусь. Памёр пісьменнік у 2003 годзе ў анкалагічнай больніцы ў Бараўлянах.

Сімвалічна, што Быкаў, які найлепшыя свае творы прысвяціў тэме Другой сусветнай вайны, адышоў з гэтага свету 22 чэрвеня —
у дзень, калі немцы напалі на Савецкі Саюз.
Пахаванне Народнага пісьменіка ператварылася ў шматтысячнае жалобнае шэсце па праспекце Незалежнасці.

Дагэтуль у Беларусі

імем Васіля Быкава названая толькі адна вуліца — у пасёлку Ждановічы пад Мінскам. Хоць грамадскасць Мінска, Гродна, Салігорска і іншых гарадоў не раз звярталася да гарадскіх уладаў з прапановай ушанаваць памяць пісьменніка.

Васіль Быкаў пахаваны на Усходніх могілках Мінска. У дзень яго нараджэння, у дзень скону, туды прыходзяць людзі — пакласці кветкі, ушанаваць памяць пісьменніка. Таксама 19 чэрвеня адбудзецца імпрэза ў вёсцы Бычкі (Ушацкі раён, Віцебшчына) — на радзіме Васіля Быкава. Там будзе ўручацца прэмія «За свабоду думкі», заснаваная рухам «За Свабоду» пад кіраўніцтвам Аляксандра Мілінкевіча. Пачатак урачыстасці ў Бычках — а 14-й.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП16

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі6

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

Мінская фатографка трапіла ў страшную аварыю на самакаце ў Дубаі. Яна праляжала ў коме 14 дзён12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП16

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць