Навука і тэхналогіі1111

Топ-7 бясплатных беларускіх праграм для iPhone і iPad

Як з дапамогай прыладаў Apple зрабіць жыццё больш камфортным?

Калі «Наша Ніва» складала рэйтынг беларускіх праграм для смартфонаў на базе аперацыйнай сістэмы Андроід (тут і тут ), агулам набралася больш за 10 разнастайных карысных спасылак. Сітуацыя з канкуруючай аперацыйнай сістэмай iOS выглядае не так прывабна. Уладальнікі айфонаў і айпадаў знайсці столькі разнастайных праграм наўрад ці змогуць. Але і для іх можна знайсці некалькі цікавых спасылак.

Такім чынам,

топ-7 бясплатных праграм, якія зробяць жыццё беларуса, які мае смартфон ад Apple больш зручным.

Зрэшты, іх можна выкарыстоўваць і на айпадах.

1. «У нескладовае»

itunes.apple.com/us/app/u-neskladovae/id490196137

На жаль, ні айфон, ні айпад не маюць беларускамоўнай раскладкі. Літару «і» можна знайсці ва ўкраінскім алфавіце, але што рабіць з «ў»? Гэтая простая бясплатная праграма змяшчае «у нескладовае» ў буфер абмена. Цяпер, друкуючы пост у сацыяльных сетках ці тэкставых рэдактарах, можна пстрыкнуць на кнопку «ўставіць» і дадаць літару ў сказ.

2. Праграма перадач

http://itunes.apple.com/by/app/tv-guide-by/id479308760

Наступныя дзве праграмы стварыў распрацоўшчык Уладзімір Няхай. Першая з іх паказвае праграму перадач дзясяткаў тэлеканалаў, уключна з кабельнымі. Яна скачваецца аднойчы ў тыдзень і больш не патрабуе доступа ў інтэрнэт. Сярод дадатковых функцый — магчымасць нагадвання пра патрэбную перадачу.

3. Расклад руху

http://itunes.apple.com/by/app/transport-timetable-in-minsk/id448211231

У адрозненне ад папулярнай праграмы TransPot на Андроідах, айфонаўская версія патрабуе злучэння з інтэрнэтам, каб спраўдзіць інфармацыю на сайце «Мінсктранса». Праўда, некалькі «любімых» прыпынкаў можна занесці ў раздзел «выбранае». Тады прыбыццё транспарту на іх можна будзе ўбачыць і без падключанага інтэрнэту.

4. Курсы валют

http://itunes.apple.com/by/app/kursy-valut-v-minske/id495516322

Мінімалістычная праграма з курсамі абмену даляра, еўра і расійскага рубля ў сталічных абменніках. Пры адсутнасці інтэрнэту паказваюцца апошнія загружаныя лічбы.

5. Тэлебачанне

http://itunes.apple.com/by/app/3gtv-vy/id525245242

Праграма 3G TV дазваляе праглядаць адзін з 12 каналаў. Сярод іх расійская і англійская версіі Euronews, «Вести-24», «РИА Новости» і нават цуд айчыннай прапаганды «Беларусь-ТБ». Распрацоўшчыкі заяўляюць, што праграма працуе толькі на тэрыторыі Беларусі. Дарэчы, каб пашырыць спіс каналаў, можна дадаткова ўстанавіць SPB TV (http://itunes.apple.com/by/app/spb-tv/id480952101)

6. Яндэкс. Коркі

http://itunes.apple.com/by/app/yandex.maps/id313877526

Папулярная расійская праграма, якая дапамагае арыентавацца на мясцовасці і адсочваць коркі на дарогах, працуе і на андроідах, і на айфонах з айпадамі. У ёй варта скарыстацца магчымасцю загрузкі мапы населеных пунктаў. Пакуль што з беларускіх гарадоў прадстаўлены толькі Мінск (яго мапа важыць каля 80 мегабайтаў). Спампаваўшы яе загадзя, можна не клапаціцца, што праграма сажрэ шмат трафіку. Цяпер праз інтэрнэт перадаецца толькі інфармацыя аб корках.

7. Пошук лекаў + база аптэк

http://itunes.apple.com/by/app/poisk-lekarstv-v-minske/id514099574

Кошт медыцынскіх прэпаратараў у розных аптэках можа адрознівацца ў 2—3 разы. Каб не пераплачваць лішнія грошы, ды і проста паглядзець, дзе патрэбныя лекі ёсць у наяўнасці, можна ўстанавіць гэтую праграму. Яна шукае прэпараты на сайце 169.med.by. Атрыманыя дадзеныя будуць даступныя і без доступу ў інтэрнэт. Апроч таго, у праграме ўтрымліваецца інфармацыя пра ўсе аптэкі Мінска.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі1

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

Пад Мінскам хочуць пабудаваць царкву ў выглядзе велізарнага звона з цыбулінай10

У вадаёме мінскага парку знайшлі дзвюх чырванавухіх чарапах1

«Мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Волі2

Іран выставіў ЗША максімалісцкія патрабаванні для вяртання да перамоў — WSJ9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць