Грамадства11

На чальцоў групы Дзмітрыя Уса ціснуць

На членаў ініцыятыўнай групы па змене выбарчага заканадаўства аказваецца націск з боку супрацоўнікаў КДБ і ідэалагічных работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый,
паведаміў ініцыятар унясення паправак у выбарчае заканадаўства, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Дзмітрый Ус.

Паводле яго слоў, асабліва моцны націск зведваюць тыя, хто працуе ў дзяржаўным сектары. Пад пагрозай страты працы іх прымушаюць адмовіцца ад удзелу ў ініцыятыўнай групе.

21 чэрвеня Ус мае намер выступіць з заявай да Еўрасаюза, у якой расказаць пра націск на членаў ініцыятыўнай групы па ўнясенні зменаў у выбарчае заканадаўства.

Як паведаміў сёння сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы будуць разгледжаны ў пачатку ліпеня. Ён адзначыў, што пакуль юрыдычны аддзел Цэнтральнай камісіі не вынес заключэнне аб законнасці правядзення сходу ініцыятыўнай групы.

Акрамя таго, у Цэнтрвыбаркам яшчэ не паступіла заключэнне Мінюста адносна тэксту праекта закона. Падчас online-канферэнцыі на сайце дзяржаўнага агенцтва БелТА 20 чэрвеня міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі заявіў, што міністэрства падрыхтуе і накіруе ў ЦВК заключэнне аб законапраекце на працягу тыдня.

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па змене выбарчага заканадаўства паступілі ў Цэнтрвыбаркам 28 мая. Згоду на працу ў ёй далі 323 чалавекі.

Група мае намер унесці ў выбарчае заканадаўства наступныя папраўкі: даць кандыдатам у прэзідэнты і дэпутаты права на ўключэнне іх прадстаўніка ва ўчастковыя выбарчыя камісіі; абавязаць выбарчыя камісіі пры падліку галасоў выстаўляць на агляд назіральнікаў кожны бюлетэнь; даць права кожнаму члену ўчастковых камісій ставіць свае подпісы на выбарчых бюлетэнях.

Неабходнасць змены выбарчага заканадаўства была адной з галоўных ідэй перадвыбарнай праграмы Уса на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года.

Каментары1

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў4

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Дзень беларускай вайсковай славы. Яе традыцыі працягваюць добраахвотнікі-каліноўцы14

Якія аўто з Еўропы часцей за ўсё прыганяюць беларусы ў 2025 годзе. Расказваюць эксперты6

Сіманьян расказала, якую аперацыю ёй правядуць13

Прапагандыстка СТБ пайшла на журфак БДУ выкладаць «прафесійнае майстэрства»10

«На абеды і вячэры не траціла больш за 5 BYN». Беларуска — пра свае выдаткі на падарожжа ў Жыровіцкі манастыр1

Ці можна прывезці з-за мяжы вазон з раслінай? Адказалі мытнікі1

Мінчук вылавіў у цэнтры сталіцы 10-кілаграмовага шчупака2

Крэмніевая даліна знаходзіць Бога: як тэхнагіганты звяртаюцца да рэлігіі і правых поглядаў18

Ад млоснасці падчас паездкі выратуе правільны плэй-ліст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў4

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць