Грамадства11

Беларускія дыпломы прызналі Кыргызстан і Таджыкістан

Беларускія дыплёмы аб сярэдняй, сярэдняй спэцыяльнай, вышэйшай адукацыі, а таксама вучоныя ступені кандыдата і доктара навук цяпер прызнаюцца ў Расеі, Казахстане, Кыргызстане і Таджыкістане. Гэта дазволіць ўладкоўвацца на працу паводле нацыянальных дыплёмаў усім грамадзянам краін Эўразэс у Беларусі.

Міністры адукацыі Беларусі, Кыргызстана, Расеі, Казахстана і Таджыкістана падпісалі пагадненьне, паводле якога дыплёмы, выдадзеныя ў любой зь пяці краінаў, узаемна прызнаюцца і даюць права для працягу навучаньня і працы ў дзяржаве кожнага з бакоў.

Праўда, стандарты адукацыі ў краінах Эўразэс даволі моцна адрозьніваюцца. У Казахстане, да прыкладу, ступені доктара альбо кандыдата навук не прысуджаецца. Пасьля магістратуры можна атрымаць толькі дыплём доктара філязофіі і атэстат асацыяванага прафэсара. Прычым абарона дыплёма доктара магчымая толькі пры падвойным кіраўніцтве — прафэсараў з Казахстану і далёкага замежжа. Дыплямант таксама абавязаны свабодна валодаць ангельскай мовай. А ў Кыргызстане, па словах тамтэйшага міністра адукацыі, «ліквідаваныя практычна ўсе завочныя аддзяленьні ў ВНУ, паколькі яны не адпавядаюць сучасным стандартам адукацыі».

Цяпер у Беларусі не прызнаюцца дыплёмы аб вышэйшай адукацыі, выдадзеныя у большасьці краін Эўропы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны2

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

Беларусы пікетавалі пасольства Германіі ў Вільні, патрабуючы пакарання для садыста Шынвізэ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць