Грамадства

Віталь Тарас: Сэнс гэтых выбараў

У апошнія дні ад маіх сяброў і калегаў нярэдка даводзіцца чуць меркаваньне, што на выбары ісьці ня сьлед, а тым больш – на плошчу. Прычым выказваюць яго далёка не прыхільнікі рэжыму.

У апошнія дні ад маіх сяброў і калегаў нярэдка даводзіцца чуць меркаваньне, што на выбары ісьці ня сьлед, а тым больш – на плошчу. Прычым выказваюць яго далёка не прыхільнікі рэжыму. Гэта разумныя, адукаваныя людзі, не пазбаўленыя перакананьняў і прынцыпаў. Яны прыводзяць рацыянальныя доказы ў абгрунтаваньне свайго пункту гледжаньня. І галоўны зь іх палягае на тым, што вынікі выбараў вядомыя загадзя, таму галасаваньне ператвараецца, у лепшым выпадку, у фарс. Ніхто, маўляў, галасоў лічыць не зьбіраецца, і ніякае “народнае галасаваньне” не паўплывае на лічбы, якія абвесьціць Цэнтравыбаркам.

Таму адзінае, чым можна насаліць уладзе ў нядзелю, 19 сакавіка, гэта не пайсьці на выбары і тым самым сапсаваць настрой участковай камісіі, якая будзе трымаць справаздачу перад вышйэшымі інстанцыямі толькі па адзіным паказьніку – яўцы. Вядома, разважаюць прыхільнікі гэтага меркаваньня, было б добра, калі б два апазыцыйныя кандыдаты дамовіліся паміж сабой і зьнялі свае кандыдатуры ў апошні момант, заклікаўшы да байкоту выбараў бяз выбару. Але ж і без абвяшчэньня байкоту лепей заставацца дома, у цяпле ды камфорце.

З рацыянальнымі доказамі цяжка спрачацца. Хаця часам узьнікае ўражаньне, што прадыктаваныя яны, хутчэй, ірацыянальным страхам. Толькі ніхто ня хоча ў гэтым прызнацца. Адсюль нараджаюцца разважаньні наконт бессэнсоўнасьці якіх бы то ні было дзеяньняў.

Можна задаць лягічнае пытаньне – а адсутнасьць дзеяньняў, пасіўнасьць маюць які-небудзь сэнс, могуць што-небудзь зьмяніць? Застацца дома – значыць, паказаць уладам фігу ў кішэні. Зразумела, такі выбар таксама магчымы. Толькі ці прынясе ён таму, хто яго зробіць, чаканы душэўны камфорт? Думаецца, не. Інакш ня сталі б прыхільнікі сядзеньня па хатах горача пераконваць у перавазе такога чыну сваіх знаёмых.

Магчыма, паход на выбарчы ўчастак сапраўды ня мае сэнсу. Але сэнс жыцьця дыктуецца ня зьнешнімі абставінамі. Кожны напаўняе сваё жыцьцё сэнсам самастойна. Кожны робіць свой выбар. Адмова зрабіць яго – таксама выбар.

Толькі ня трэба потым разважаць пра тое, што апазыцыя, Захад, Масква ці нехта там яшчэ ўпусьцілі свой шанец, чагосьці не зразумелі або не ўлічылі.

Сёньня кожнаму з вас таксама дадзены свой шанец, спадары крытыкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

«Гэта сапраўдная небяспека для Украіны». Ва УСУ расце колькасць выпадкаў самаволак і дэзерцірства14

Прышчэпку ад віруса папіломы чалавека плануюць рабіць і хлопчыкам4

На мяжы Грэцыі і Албаніі знайшлі самае вялікае ў свеце павуцінне

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму2

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты24

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць