Арганізатары «плюшавага дэсанту» заяўляюць аб недатычнасці да акцыі Антона Сурапіна
«Мы гатовыя адказаць на ўсе пытанні беларускіх следчых, калі яны прыедуць у Швецыю».
Арганізатары «плюшавага дэсанта», прадстаўнікі
Нагадаем, што
«Мы і раней казалі пра тое, што напярэдадні акцыі ў нас не было ніякіх кантактаў ні з кім з прадстаўнікоў Беларусі. Натуральна, у нас не было ніякіх кантактаў і з Антонам»,— заявіў у інтэрв’ю БелаПАН Томас Мазэці, які разам са сваёй калегай Ханай Лінай Фрэй кіраваў самалётам падчас акцыі.
Паводле яго слоў, у бліжэйшыя
Ён таксама не ведае, хто мог адправіць Антону Сурапіну фатаграфіі з медзведзянятамі. Арганізатары акцыі гэтага не рабілі дакладна, падкрэсліў Мазэці.«Але падумайце самі: мы скінулі некалькі сотняў медзведзянятаў, і я сам бачыў, што многія людзі іх фатаграфавалі. Адаслаць фатаграфіі Антону мог любы з іх», — дадаў прадстаўнік кампаніі Studio Total.
***
Антон Сурапін утрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ. Да 23 ліпеня яму павінна быць прад’яўлена абвінавачванне. Артыкул 371 ч. 3 КК, паводле якога ён падазраецца (наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, здзейсненае арганізаванай групай асоб), прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці.
Варта адзначыць, што афіцыйны Мінск спачатку адмаўляў факт парушэння замежным самалётам паветранай прасторы Беларусі. Пасля гэтага арганізатары акцыі, размясцілі ў інтэрнэце відэазапіс свайго палёту над Беларуссю, а затым выступілі з заявамі аб тым, што пры падрыхтоўцы да акцыі яны не кантактавалі ні з кім з прадстаўнікоў Беларусі.
Гэтая гісторыя атрымала шырокі грамадскі рэзананс і дала падставу сумнявацца ў боегатоўнасці беларускай СПА. Зараз камісія Лукашэнкі праводзіць праверку ўсіх злучэнняў і вайсковых часцей
-
Блогер з Гродна, якога абвінавацілі ў махлярстве на грашах для хворага дзіцяці, у інстаграме пракаментаваў сваю справу
-
МЗС Беларусі паведаміў, калі адкрыецца мяжа для літоўскіх грузавікоў
-
«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары