Эканоміка1717

Урад просіць Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС аб новай дапамозе, чакае абвалу золатавалютных рэзерваў

Беларусь папярэдзіла Антыкрызісны фонд (АКФ) ЕўрАзЭС аб зніжэнні золатавалютных рэзерваў да $6,4 мільярдаў на 1 кастрычніка. На канец вясны яны складалі каля 8 млрд.

«З улікам неабходнасці своечасовага пагашэння Рэспублікай Беларусь ўнутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце ўзровень золатавалютных рэзерваў дзяржавы на 1 кастрычніка 2012 г. складзе не меней за 1,6 месяца імпарту і на 1 студзеня 2013 года за не менш за 2 месяцы імпарту», — сказана ў лісце аб намерах ўрада і Нацбанка Беларусі ў адрас АКФ, якое ўлады просяць разглядаць як аснову для прыняцця рашэнняў аб выдзяленні 4-га і 5-га траншэй стабкрэдыту АКФ. Ліст датаваны 13 чэрвеня і апублікаваны на сайце АКФ.

У дакуменце сказана, што

эканамічныя ўлады «працягнуць павышэнне золатавалютных рэзерваў дзяржавы да ўзроўню, які забяспечвае эканамічную бяспеку краіны. Гэта будзе дасягнута як праз прыцягненне прамых замежных інвестыцый, так і акумуляванне прыватызацыйных даходаў».

Акрамя таго, улады бяруць абавязацельствы па стрымліванні крэдытнай экспансіі і грашовай прапановы. Так, прырост агульнага аб’ёму крэдытаў банкаў эканоміцы не перавысіць 12% на 1 кастрычніка 2012 года і 15% на 1 студзеня 2013 года.

Аб’ём рэзервовых грошай (грашовая база) на 1 кастрычніка 2012 года і 1 студзеня 2013 года не павінен перавысіць 23 трыльёны рублёў (на 1 ліпеня ўжо было фактычна 26 трыльёнаў).

У лісце таксама пацвярджаецца намер уладаў павысіць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі да ўзроўню, які будзе пакрываць іх сабекошт на 35%. Паводле дадзеных АКФ, гэты паказчык па выніках чэрвеня склаў 23%.

Тарыфы на паслугі транспарту на канец 2012 года павінны забяспечыць пакрыццё насельніцтвам не менш за 85% выдаткаў на аказанне такіх паслуг. Па дадзеных АКФ, у красавіку 2012 года паказчык склаў 34,2% у Мінску і 53% у абласцях.

Варта адзначыць, што абяцанні павысіць плату за ЖКГ і транспарт гучаць рэгулярна, але ніколі не выконваюцца.

Міжнародныя крэдыторы Беларусі патрабуюць росту тарыфаў, бо лічаць, што пры нізкіх платах насельніцтва нічога не стымулюе да эканоміі, і рэсурсы разыходзяцца нерацыянальна.

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон46

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: У аперацыі «Павуцінне» былі выкарыстаны 117 дронаў7

Саліст расійскай групы «Руки вверх» адкрые ў Мінску свой бар13

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі32

У Белым доме не ведалі пра падрыхтоўку Украінай спецаперацыі «Павуцінне»6

Каля расійскага аэрадрома, які не трапіў пад удар СБУ, згарэла фура4

Расійскае Мінабароны пракаментавала атаку СБУ па сваіх аэрадромах13

Сярод прапаноў Украіны на перамовах у Стамбуле — сустрэча Зяленскага з Пуціным2

Рыгор Астапеня пакідае ютуб-праект «Гадзіннічак цікае»23

У раёне Калодзішчаў сёння здарыліся два моцныя пажары ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон46

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць