Корабаў падпісаў кантракт з «Тампай»
У мінулым сезоне хакеіст выступаў за мінскае «Дынама».
Беларускі абаронца хакейнага «Лакаматыва» Дзмітрый Корабаў падпісаў 2-гадовы кантракт з клубам Нацыянальнай хакейнай лігі «Тампа-Бэй» [уладальнік Кубка Стэнлі ў 2004 г.], паведамляе афіцыйны твітар клуба з Фларыды.
Нагадаем, што 23-гадовы гулец зборнай Беларусі толькі ў пачатку траўня заключыў пагадненне з яраслаўскай камандай. Раней Корабаў выступаў за мінскае «Дынама».
У мінулым сезоне на рахунку Корабава 11 (1+10) балаў у 39 матчах рэгулярнага чэмпіянату КХЛ пры паказчыку карыснасці «12».
Каментары