Надвор'е33

Спёка адступае

У чацвер стане прыкметна халадней, а ў суботу тэмпература панізіцца да 16—23°С.

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца паступовае аслабленне гарачыні пачынаючы з заходніх рэгіёнаў. Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў падчас відэабрыфінгу 6 жніўня.

У аўторак з-за праходжання актыўных кантрастных атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я, аб’яўлена штармавое папярэджанне.
На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні, днём па ўсходзе ў асобных раёнах град. Пры навальніцах месцамі шквалістае узмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с, днём па ўсходзе да 24 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 17–24°С,
днём 22–29°С, па паўднёва-ўсходняй палове захаваецца гарачае надвор’е — 30–34°С, у Гомельскай вобласці месцамі 35–36°С.

Як паведаміў Рабаў, у сераду з ростам атмасфернага ціску дажджоў стане менш, ноччу па паўднёвым усходзе, а днём у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі, тэмпература паветра ноччу складзе плюс 11–17°С, днём 21–28°С.

У чацвер ноччу па паўночным захадзе, днём месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература ноччу плюс 9–15°С, днём 18–25°С.

Паводле слоў сіноптыка, з пятніцы вецер памяняецца на паўночна-заходні, і ў Беларусь пачне паступаць яшчэ больш халаднаватае і вільготнае паветра.
У пятніцу, суботу, нядзелю тэмпература паветра ноччу панізіцца да плюс 7–14°С, днём чакаецца плюс 16–23°С. Пры гэтым ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай4

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Нягледзячы на маразы, пад Мінскам збіраюць ураджай спелых клубніц2

На пажары ў Гродне, дзе загінулі тры чалавекі, яшчэ пяцярых уратавалі

Украінка са Славянска перапахавала мужа, каб яго магіла не апынулася пад акупацыяй5

На слуханнях КР Пракоп'еў высвятляў, чаму Ціханоўская села там, дзе села63

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай4

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць