Культура5757

Пятро Краўчанка заклікаў выкупіць «Малую падарожную кніжыцу» Скарыны

Яна знаходзіцца ў мінскага мільянера, яна можа каштаваць ад 300 тыс. да 500 тыс. даляраў.

У часе прэзентацыі кнігі Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча «Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя» былы міністр замежных спраў Беларусі Пятро Краўчанка звярнуўся з заклікам пачаць збор сродкаў дзеля вяртання аднаго з найкаштоўнейшых рарытэтаў — «Малой падарожнай кніжыцы» Францыска Скарыны:

«Некалькі гадоў таму мне ўдалося знайсці „Малую падарожную кніжыцу“.

Я магу сказаць, што сёння гэта выданне знаходзіцца ў Мінску. У аднаго з нашых мільянераў — ёсьць у нас такія мільянеры — дарэчы, былога журналіста, які прапануе набыць гэтую кнігу нашай дзяржаве.
Гэта вялікія грошы. На жаль, дзяржава не варушыцца, і гэтая кніга можа знікнуць.

​​„Малая падарожная кніжыца“ — гэта не проста ўнікат. Гэтае выданне на працягу апошніх 30 год не з’яўлялася на кніжным рынку Еўропы. Я думаю, што трэба проста ў прэсе аб’явіць, што кніга знаходзіцца ў Мінску і проста пакрысе, як гэта рабілі палякі пасля 45-га года: паставілі скарбонкі на вуліцах Варшавы — аднаўлялі каралеўскі замак. Я не ведаю, скарбонкі мы ставіць не будзем.

Але можна, каб той чалавек, які з’яўляецца ўладальнікам той унікальнай кнігі, адкрыў рахунак — і давайце па адным даляры, па пяць, па тры, па дзесяць тысяч, па пяцьдзясят тысяч, будзем, няхай не месяц, не год, не два, не тры, няхай пяць гадоў, але будзем упарта збіраць грошы
на тое, каб выкупіць гэтую кнігу і перадаць яе ў тую бібліятэку. Не абавязкова акадэмічную, можна ў мясцовую. Я думаю, што гэта трэба зрабіць. Вось такія падыходы, мне здаецца, будуць адыгрываць велізарную ролю ў фармаваньні нашае нацыі».

Паводле спадара Краўчанкі, за выданнем «палююць» многія калекцыянеры. Хто ўладальнік кнігі — ён не ўдакладніў. Паводле ацэнак Пятра Краўчанкі, экземпляр «Малой падарожнай кніжыцы» можа каштаваць ад 300.000 да 500.000 даляраў

***

«Малая падарожная кніжыца» была надрукаваная ў Вільні ў 1522 г. Яна ўключае «Псалтыр», «Часасловец», 8 акафістаў і 10 канонаў, «Шасцідневец», Саборнік са «Святцамі» і «Пасхаліяй». Усяго вядома пра 7 «кніжыц» (без уліку аб’яўленай Краўчанкам). Цалкам не захаваўся ніводны збор.

Каментары57

Цяпер чытаюць

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр удзельнік знакамітага рэп-гурта «Нестандартны варыянт»2

Беларусь ёсць сярод краін, грамадзянам якіх амерыканцы не будуць выдаваць іміграцыйныя візы18

Белкаапсаюз дэманструе свой патрыятызм праз «Дранік цэнтральнага рэгіёна»4

З украінскіх ухілянтаў ад войска ў Беларусі выцягваюць разведвальную інфармацыю7

Махлярка надурыла 29 чалавек, два гады працуючы пад шыльдай турагенцтва

Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна

«Хто ўвогуле такія беларусы». Сям'я аплаціла тур на Каба-Вэрдэ, але не змагла атрымаць візы ні ў адным консульстве Еўропы5

На Гродзеншчыне паказалі, як зімой падкормліваюць зуброў

ЗША могуць прымяніць сілу ў Іране на працягу 24 гадзін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць