Спорт2727

Надзея Астапчук заваявала трэці залаты медаль для Беларусі!

Прайшлі спаборніцтвы сярод жанчын у штурханні ядра.

Па вялікім рахунку пытанне стаяла так: Валеры Адамс ці Надзея Астапчук? Новазеландка і беларуска настолькі мацней за астатніх суперніц, што ім заставалася толькі змагацца за бронзу.

Варта адзначыць, што Адамс (у шлюбе Велі) усё ж больш тытулаваная спартсменка. Прадстаўніца Новай Зеландыі перамагала на Алімпіядзе ў Пекіне, а яшчэ тройчы была чэмпіёнкай свету.

У Астапчук жа маецца бронза ўсё таго ж Пекіна, а таксама перамога на свеце-2005 у Хельсінкі.

У фінальных спаборніцтвах таксама выступала яшчэ адна беларуска Наталля Міхневіч, але найлепшым яе вынікам было 18,42. Як вынік, апошняе месца ў фінале — дванаццатае.

Надзея Астапчук пачала выдатна кідаць з другой спробы. Ядро прызямлілася на адлегласці 21,31 см. А ў наступнай палепшыла гэты вынік яшчэ на пяць сантыметраў.

У Адамс найлепшы вынік быў — 20,70 см. Канечне, у штурханні ядра ўсё можа змяніцца ў кожнай спробе. Але заставалася адчуванне, што Надзея свайго не ўпусціць.

У чацвёртай і пятай Астапчук зноў запусціла ядро на адлегласць больш за 21 метр. З такімі ўдарамі не змог бы справіцца ніхто. У Астапчук золата!

Срэбра ў Адамс, а бронзу ўзяла расіянка Яўгенія Калодка.

Надзея Астапчук нарадзілася ў 1980 г. у вёсцы Вялікія Арлы Столінскі раён. Навучаецца завочна на гістфаку БДУ. Кажа, што падабаецца гісторыя Старажытнага Егіпта. А асабліва — гісторыя Вялікага Княства Літоўскага.

Дарэчы, яна пазітыўна выказвалася і пра беларускую мову. «Канечне валодаю, я ж вучылася некалі ў беларускамоўнай школе. Але, на жаль, на людзей, якія выкарыстоўваюць мову, глядзяць коса. Ведаеце, іншым разам у кампаніі сяброў дамаўляемся размаўляць цягам усёй сустрэчы па-беларуску. Усе атрымліваюць каласальны зарад энергіі і пазітыву», — казала Надзея ў інтэрв’ю goals.by.

***

У беларусаў на Алімпійскіх гульнях цяпер на рахунку восем медалёў — тры залатыя, два срэбраныя, тры бронзавыя.

Золата: Надзея Астапчук (лёгкая атлетыка, ядро) Максім Мірны / Вікторыя Азаранка (тэніс, мікст), Сяргей Мартынаў (стральба);

срэбра: два медалі Аляксандры Герасімені (плаванне);

бронза: Марына Шкерманкова і Ірына Кулеша (цяжкая атлетыка), Вікторыя Азаранка (тэніс).

Каментары27

Цяпер чытаюць

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах6

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску хутка пачнуцца працы па рэканструкцыі Кальварыйскага касцёла1

Знойдзены сотні рахункаў у швейцарскім банку, напэўна звязаных з нацыстамі5

У Лідзе прадалі ўчастак чыгункі ў прамзоне. Колькі каштавала?

Закахаўся і паехаў ва Украіну. 19‑гадовы беларускі палітвязень дапамагае кіяўлянам перажыць зіму пад расійскімі абстрэламі3

Баранавіцкая школа набыла біянічнага робата для навучання1

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча10

Статак зуброў прыйшоў у вёску на Палессі3

У Германіі затрымалі дэпутата ад АдГ, на палях якога пад Лідай працавалі вязні11

Дзясяткі кажаноў выкінулі на снег каля гімназіі ў Салігорску. Што было далей8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах6

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць