Грамадства11

Аршанскі актывіст прапануе назваць вуліцу ў гонар Якава Навуменкі

Канстанцін Анташкевіч, аршанскі актывіст кампаніі «Гавары праўду», кандыдат у дэпутаты па Аршанскай гарадзкой выбарчай акрузе № 26, прапанаваў сабраць подпісы жыхароў адной з вуліц гораду, каб перайменаваць яе ў памяць сьпевака Якава Навуменкі, які загінуў гэтымі днямі.

Спадар Анташкевіч асабіста гатовы зьбіраць подпісы на 2-й Лейтэнанцкай вуліцы: «У Воршы ведаюць Якава Навуменку. Шмат хто дужа засмучаны, што яго ня стала. Вядомы сьпявак нарадзіўся ў Воршы, тут скончыў сярэднюю школу № 17.

І было б слушна, каб у родным горадзе зьявілася вуліца ягонага імя. Я прапаную перайменаваць 2-ю Лейтэнанцкую, бо гэтая назва ўсе адно ні пра што ня кажа аршанцам.
Гэта вуліца ў прыватным сэктары. Я сам гатовы абысьці дамы, пагаварыць зь людзьмі ды сабраць подпісы».

Сабраныя подпісы Канстанцін Анташкевіч панясе ў гарвыканкам разам з адпаведнай заявай. Зрэшты, заяваў ён мяркуе напісаць дзьве:

«Адна будзе пра перайменаваньне вуліцы, а другая — пра тое, каб назваць імем Якава Навуменкі новую вуліцу ў новым мікрараёне. Спадзяюся, што мясцовыя ўлады дадуць станоўчы адказ хоць на адну з гэтых заяваў».

Каментары1

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну1

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

Не ўпаіцельны ў Нароўлі вечары. Водгук на кнігу Андрэя Горвата12

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць