Гэта дазволіць яму захаваць вакол сябе старэйшае пакаленне бюракратаў.
Раней у Расіі планкай працоўнага ўзросту для высокапастаўленых бюракратаў былі 65 гадоў. Пуцін падаў у Думу прапанову, каб даць прэзідэнту права павышаць гэтую планку да 70 гадоў.
Дума ў Расіі паслухмяна падтрымлівае ўсе прапановы Пуціна.
Маладзейшы Мядзведзеў, наадварот, імкнуўся абмаладзіць бюракратыю. Пуцін жа робіць стаўку на праверанае кола сяброў.
Каментары