Меркаванні5555

«Лекар — гэта значыць фельчар»?! або Хто не разумее па-беларуску — ліст з аддзялення траўматалогіі

Апынуўшыся ў лячэбні хуткай дапамогі (вядомая сталічная лякарня на вул. Казінца) у аддзяленні траўматалогіі на восьмым паверсе з пераломам дванацатага хрыбетніка, падчас самага позняга вечаровага абыходу (каля 22:00) запытаўся я ў дзяжурнага лекара Кавалёва, як бы зрабіць так каб да суседа майго па палатным ложку, цяжкахворага, нехадзячага Пракопчыка, санітаркі падыходзілі падставіць судна ці вынесці мядзяны жбанок («вутку») калі ён кліча…

— Прабачце, спадар лекар, можа не зусім да вас пытанне...

— Ізвініце, Я доктар! А лекар — значыць фельчар…

— Прабачце, вы ж лекар, у вас вышэйшая адукацыя…

— Ізвініце, но по-беларускі я вабшчэ не понімаю…

Не стаў я даводзіць (ды ўжо і не было каму) што ДÓКТАР ЛЕКАР, МЕДЫК УРАЧ, — сінонімы… Гэтаксама што

нягожа медыку прозвішча якога сведчыла што продкі ягоныя таксама былі адмыслоўцамі КАВАЛЯМІ, а не КУЗНЕЦАМІ гэтак пагарджаць мовай Купалы-Коласа-Караткевіча…

Самае смешнае, што са мною побачкі ляжаў мой родны 80-гадовы дзядзька, які зваліўся з таго самага возу, што і я. Толькі «траўма» ягоная – быццам «лягчэйшая» (пералом правай ключыцы). Але ці бываюць лёгкія траўмы ў такім веку?)

Зрэшты, я тут не пра хваробы і дакладнасць дыягназаў. Я пра тое,

а на якой мове мог звярнуцца да такого «лекара» 80-гадовы мой дзядзька як не па-беларуску?

Як бы прачытаўшы гэтыя думкі, аднапалатнік і калега па няшчасці (яго «выразалі» аўтагенам з-пад аўтобусу), з прозвішчам Пракопчык, толькі здзіўлена канстатаваў:

— Прабач, збоку было цяпер такое ўражанне, быццам ты звярнуўся да яго па-нямецку…

А мой лекар, што лячыў мяне, і прозвішча якога я даведаўся пасьля — Карабейнікаў — ані не меў праблем з паразуменнем.

А найсмяшнейшае тое, што калі наступнага дня суседу майму зусім зрабілася блага (пачалася дыхавіца) і пра стан хворага Пракопчыка падрабязней тлумачыў я лекару Халіду Рустамаву.

Лекар гэты, на выгляд ані не беларус, а выліты чарнавокі азербайджанец, сын Мірзабека, некалькі разоў перапытаў у мяне ўдакладненне на… добрай беларускай мове!
Як пішуць у такіх выпадках безгустоўныя раманісты, «я ледзьве не зваліўся з ложка». Аднак падаць з якой бы ні было прычыны і з якой бы нізкай вышыні на працягу трох дзён другі раз – мне не жадалася. Але падумалася: вось бы пад чыёй апекай 12-ы хрыбетнік майго хрыбта «загаіўся б як на сабаку — без знаку».

А вось

за нізкую прафесійную і чалавечую культуру такіх «фельчараў» — прыкра.

Каментары55

Цяпер чытаюць

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

У Данецку паставілі помнік загінуламу за «рускі свет» сыну намесніцы дырэктара ЦРУ3

Мінпрам правёў «разбор палётаў» на беларускіх гігантах прамысловасці. Хваліцца асабліва няма чым7

У Магілёве ўзяліся папулярызаваць асянікі. Што гэта такое?1

У Іспаніі затрымалі трох беларусаў, падазраваных ва ўгонах аўтамабіляў. У іх была своеасаблівая схема1

Украінскія марскія дроны падбілі ў Чорным моры чарговы танкер расійскага «ценявога флоту» ВІДЭА4

Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру1

«Выдаліце неадкладна»: эксперты заклікалі бізнэс тэрмінова заблакаваць ШІ-браўзеры2

Харчовы імпарт Беларусі з Расіі набліжаецца да 3 мільярдаў даляраў5

На трасе М-1 адкрылі самы працяглы ў Беларусі ўчастак кантролю хуткасці руху. Ён абраны нездарма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць