Грамадства11

Адміністрацыя Полацкага вінзавода абвяргае інфармацыю пра страйк

Адміністрацыя дзяржаўнага прадпрыемства «Полацкі вінаробны завод» абвяргае інфармацыю аб спыненні вытворчасці 14 верасня з-за стыхійнай забастоўкі работнікаў.

Пра забастоўку работнікаў, незадаволеных лічбамі ў разліковых лістках, паведаміў інфармацыйны рэсурс ximik.info. Паводле інфармацыі сайта, у атрыманых 13 верасня работнікамі разліковых лістках значылася зарплата, якая не перавышае 2 мільёнаў рублёў. Раніцай у пятніцу незадавальненне работнікаў вінзавода вылілася ў стыхійную забастоўку, адзначае рэсурс. Пры гэтым сцвярджаецца, што кіраўніцтва прадпрыемства нібыта адрэагавала на здарэнне абяцаннем да канца дня пятніцы пералічыць зарплату работнікам.

Аднак дырэктар Полацкага вінзавода Аляксандр Масалаў у інтэрв’ю БелаПАН абверг гэтую інфармацыю.

«Маленькая зарплата — гэта 4 млн. 500 з лішнім тысяч рублёў, больш як 500 долараў за гэты месяц.
Знайдзіце ў краіне такія зарплаты яшчэ, — сказаў ён. — Не было неспакою. Як заўсёды атрымалі разліковыя лісткі ўчора, сёння атрымалі зарплату, падыходзяць, удакладняюць. Каму штосьці, можа, даплацілі, камусьці не даплацілі — высвятляем, усё растлумачваецца. Вытворчасць не спынялася. Усе працуюць як звычайна».

Каментары1

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае2

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён11

Прэзентацыю для Пуціна раздрукавалі гіганцкім шрыфтам ФОТА12

Былой сцюардэсе «Белавія» не падоўжылі ў Літве ДНЖ, палічыўшы пагрозай нацбяспецы. Яна 20 разоў з'ездзіла ў Беларусь24

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты4

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае2

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць