23 верасня ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё VII міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета.
Фестываль накіраваны на ўмацаванне духоўных каштоўнасцей, захаванне і развіццё класічнага мастацтва, падтрымку маладых талентаў і наватарства ў галіне культуры.
Адкрыецца музычны форум выступленнем Літоўскага камернага аркестра ў суправаджэнні галоўнага дырыжора і саліста Сяргея Крылова (скрыпка) і лаўрэата міжнародных конкурсаў Расціслава Крымера (фартэпіяна). Яны выканаюць «Поры года» Вівальдзі, тры п’есы для фартэпіяна і струнных і «Поры года» П’яцолы.
У праграме фестывалю — выступленне сусветна вядомага джазавага скрыпачаЖана-Люка Панці з Францыі, салістаў Берлінскага філарманічнага аркестра, камернага ансамбля «Салісты Масквы» пад кіраўніцтвам народнага артыста Юрыя Башмета, якія будуць выконваць музыку на інструментах Страдывары, Гварнеры, Амаці з дзяржаўнай калекцыі Расіі. Таксама на форуме выступяць«Авіў-квартэт» з Ізраіля і іншыя выдатныя музыканты і калектывы, у тым ліку з Беларусі.
Каментары