Культура88

Рыхтуюць першы беларуска-літоўскі слоўнік

Урад Літвы сумеснымі высілкамі з пасольствам ў Беларусі вырашыў падрыхтаваць першы беларуска-літоўскі слоўнік. Пра гэта ў чацвер паведамілі BNS ва ўрадзе.

У слоўнік у інтэрнэце ўвойдзе каля 15 000 слоў беларускай мовы з перакладам на літоўскую. У слоўніку будуць пададзеныя прыклады выкарыстання слоў, граматычная і стылістычная інфармацыя.

Слоўнік плануюць падрыхтаваць да 2014 года.

«Беларуска-літоўскі слоўнік будзе карысны для беларускай грамады ў Літве і літоўцам, якія жывуць у Беларусі, а таксама філолагам, перакладчыкам абедзвюх краін і ўсім, хто цікавіцца культурай, гісторыяй і традыцыямі гэтыя краін», — сказана ў паведамленні ўрада.

«Гэта лагічны працяг тых крокаў, якія рабілі да гэтага часу. У 2010 годзе пасольства выдала „Граматыку літоўскай мовы“ на беларускай, у 2011 годзе — размоўнік, але да гэтага часу не было прафесійных падручнікаў і слоўнікаў.
У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра слоўнік у інтэрнэце, што вельмі важна — даступны падыход, дэмакратычна. Гэта ініцыятыва ўрада, і мы пачалі яе ажыццяўляць сёлета і завершым ў 2014 годзе. Лічым, што траціну ўсёй працы зробім сёлета», — сказаў BNS пасол Літвы Лінас Лінкявічус.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі11

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва аднавіла працу аэрапорта і адкрыла памежныя пераходы з Беларуссю3

На спатканне ў музеі Петруся Броўкі такая чарга, што запісацца можна толькі на сакавік 2027 года3

Байкерскія боты вяртаюцца ў моду. Як іх насіць?2

Перамоўшчык Пуціна абвінаваціў ва ўдары па дзіцячым садку ў Харкаве ўкраінскую СПА8

Літва закрывае мяжу з Беларуссю на дзве з паловай гадзіны7

Прэзідэнткай Ірландыі выбраная Кэтрын Коналі, палітык левых поглядаў13

Аэрапорт у Вільні зноў закрыты праз метэаралагічныя зонды з кантрабандай6

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі44

Мірсалімава пасмяялася з бравурнага ўсхвалення Азаронкам смеласці Лукашэнкі ў час пратэстаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі11

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць