Грамадства33

Тэлефонны тэрарызм: Каардынатарка БХД атрымлівае сотні званкоў з просьбай прадаць аўтамабіль

Мабільнік Таісіі Кабанчук «разрываецца» шосты дзень.

Невядомы на гарадскім сайце Бабруйска размясціў нумар тэлефона каардынатаркі БХД па Магілёўскай вобласці Таісіі Кабанчук.

Нібыта жанчына за 200 даляраў прадае аўтамабіль «Жыгулі», а за 70 здае кватэру.

Такая абвестка з’явілася 23 верасня. І толькі ў гэты дзень Таісія налічыла 280 тэлефанаванняў. Сёння на сайце абвесткі мы не адшукалі, але званкі працягваюцца. Ёй даводзіцца адключаць перыядычна свой мабільнік, каб не дакучалі.

27 верасня жанчына звярнулася з заявай у міліцыю.

«У гэтым зацікаўлены тыя, хто займаецца такімі правакацыямі. Хто расклейвае па горадзе ўлёткі з ілжывай інфармацыяй пра мяне. Хто ловіць нас на вакзалах, каб не дапусціць на розныя мерапрыемствы», — адзначае спн. Кабанчук. Звязае ж гэта з выбарамі, на якіх яна была незалежнай назіральніцай у Бабруйску на адным з участкаў. А таксама каардынавала працу іншых назіральнікаў.

Цяпер Таісія Кабанчук, калі ёй тэлафануюць, тлумачыць людзям навошта была размешчана такая абвестка з яе нумарам: каб адцягнуць ад працы. «Людзі жахаюцца, калі чуюць такое».

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?12

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта зусім іншы пад'езд». Беларусы скардзяцца на фармальную працу службы 115.бел1

Беларус расказаў, колькі можна зарабіць на клубніцах у Швецыі10

Польшча аднавіла кантроль на мяжы з Літвой. Што там цяпер адбываецца?

Пуцін паслаў у Баку вырашаць канфлікт з Аліевым свайго былога ад'ютанта

У Расіі арыштавалі за карупцыю былога намесніка кіраўніка Расгвардыі4

Расійскі міністр, зняты з пасады сёння, застрэліўся яшчэ ў суботу?4

У Беларусі апошнім часам сталі актыўней судзіць за ўдзел у пратэстах6

У Баранавіцкім раёне жыхары скардзяцца на краму, у якой «немагчыма патраціць грошы»5

У Расіі застрэліўся міністр транспарту, зняты з пасады сёння раніцай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?12

«Ганна адказала: «Так!» Віталь Гуркоў зрабіў прапанову рукі і сэрца. Хто ж нявеста?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць