Кіно11

У Мінску будзе прадстаўлена рэтраспектыва фільмаў Орсана Уэлса

У мінскім кінатэатры «Ракета» 5–31 кастрычніка праект Cinemascope прадстаўляе рэтраспектыву фільмаў Орсана Уэлса — аднаго з найвялікшых амерыканскіх кінематаграфістаў мінулага стагоддзя.

Вядомы кіназнаўца Андрэ Базен назваў яго «тытанам Адраджэння ў Амерыцы ХХ стагоддзя». Орсан Уэлс прачнуўся вядомым у 23 гады пасля сваёй радыёпастаноўкі «Вайна светаў» паводле Герберта Уэлса, якая прымусіла амерыканцаў паверыць у рэальнасць уварвання марсіян на Зямлю. Да 26 гадоў ён заваяваў тэатральныя падмосткі, зняў «лепшы фільм усіх часоў і народаў» і трапіў на вокладку часопіса Time. Дзякуючы ашаламляльным рухам камеры, дасціпнаму мантажу і майстэрскай працы з акцёрамі рэжысёр заслужыў рэпутацыю генія і «найвялікшага паэта кінематографа» (Франсуа Труфо).

У рэтраспектыве прадстаўлены работы Уэлса пачынаючы з 1941 года, уключаючы дэбютны фільм рэжысёра «Грамадзянін Кейн».
У аснову сюжэта карціны лягла рэальная гісторыя любоўнай сувязі газетнага магната Уільяма Рэндальфа Херста і актрысы Мэрыён Дэвіс. Медыямагнат, з імем якога звязваюць з’яўленне тэрміну «жоўтая прэса», не змог вытрымаць замахаў на гісторыю ўласнага жыцця: ён пачаў сапраўдную вайну супраць фільма. Стужка перажыла байкот прэсы і пракат выключна ў невялікіх незалежных кінатэатрах.

Сёння «Грамадзянін Кейн» стаў падручнікам аператарскага і апавядальнага майстэрства. Гэта фільм, якому сучасны кінематограф абавязаны мастацтвам нелінейнага апавядання і выкарыстаннем новых сродкаў мастацкай выразнасці. Доўгі час «Грамадзянін Кейн» займаў першае месца ў рэйтынгу лепшых фільмаў усіх часоў аўтарытэтнага брытанскага выдання Sight&Sound, толькі сёлета ўступіўшы яго «Галавакружэнню» Альфрэда Хічкока.

Сярод позніх работ Уэлса, прадстаўленых у праграме, — экранізацыя «Працэсу» Кафкі, класічны нуар «Пячатка зла» і кінаэсэ «Ф як Фальшыўка», прысвечанае праблеме фальсіфікацый у мастацтве.

Паказам 5 і 12 кастрычніка папярэднічаюць лекцыі культуролага Максіма Жбанкова. Усе фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі субцітрамі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе31

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны РФ упершыню прызнала ўдары па Расіі новымі ўкраінскімі ракетамі «Фламінга»6

Расіянін папрасіў парэкамендаваць беларускі горад для пераезду. Беларусы параілі Смаленск28

Уласнік дома здагадаўся пра крадзеж, пабачыўшы перастаўленыя тэпці

У Мінску на ўчастку праспекта Пераможцаў забяруць адну паласу руху для будаўніцтва метро

Рада Украіны спыніла працу — дэпутаты масава патруціліся

Ціханоўская напісала ліст прэм'еру Літвы, але адказу не атрымала14

Хто той гомельскі гендырэктар прадпрыемства, якога вінавацяць у мільённых махінацыях1

Маладую завадчанку з «Гарызонта» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Кліенты мабільнага аператара А1 не могуць зарэгістравацца ў Signal3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе31

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць