Грамадства33

Ніводны беларускі ўніверсітэт не трапіў у топ-400 найлепшых ВНУ свету

Першае месца заняў Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут.

Беларускія ўніверсітэты зноўку не патрапілі ў спіс 400 лепшых універсітэтаў свету. Рэйтынг на 2012–2013 гады быў складзены дадаткам аўтарытэтнай газеты The Times — Times Higher Education. Месяц таму БДУ быў названы сярод 600 лепшых ВНУ свету паводле іншага рэйтынгу ўніверсітэтаў.

Рэйтынг The Times Higher Education увесь час пакідае за сваімі межамі беларускія ўніверсітэты. Першае месца ў ім зноўку заняў Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут, а другое падзялілі Оксфардскі ўніверсітэт у Вялікабрытаніі і Стэнфардскі — у ЗША.

У рэйтынгу лепшых паводле Times звыкла дамінуюць амерыканскія ўніверсітэты, аднак да іх набліжаюцца азіяцкія ўніверсітэты. Найперш з Кітаю і Сінгапуру.

Адсутнасць беларускіх універсітэтаў у сусветных рэйтынгах — хутчэй заканамернасць, чым выключэнне. Хаця апошнім часам Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і здолеў значна ўзняцца ў іншых вядомых ТОПах, у прыватнасці ў рэйтынгу Webometrics, які складаецца гішпанскай даследчыцкай групай паводле вызначэння якасці вэб-старонак універсітэтаў, а таксама ў спісе кампаніі Quacquarelli Symonds (QS), беларускія ўніверсітэты ў большасці застаюцца па-за ўвагай падобных пералікаў.

Цікава, што высновы двух найбольш аўтарытэтных рэйтынгаў: QS і The Times Higher Education — значна разыходзяцца не толькі ў ацэнцы месца БДУ у сусветнай адукацыйнай супольнасці. Два рэйтынгі звыкла аддаюць першыя пазіцыі розным ВНУ, што звязана з адрознай метадалогіяй ацэнак.

Як кажуць эксперты, The Times Higher Education, дзе беларускіх ВНУ пакуль не было, грунтуецца найперш на ацэнцы адукацыйных магчымасцяў універсітэтаў. А QS ацэньвае найперш рэпутацыю і апытвае нашмат шырэйшае кола экспертаў.

Верагодна, з гэтым звязаныя і лепшыя пазіцыі ВНУ з былой савецкай прасторы ў апошнім рэйтынгу QS.

З суседніх з Беларуссю краін у рэйтынг The Times Higher Education трапілі па два ВНУ Польшчы і Расеі: Ягелонскі і Варшаўскі ўніверсітэты, а таксама МДУ і МІФІ з Масквы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі19

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка Уладзіміра Усера назвала прычыну яго смерці17

Беларуска набыла сталінку ў дачкі Янкі Брыля і паказала, як яе перарабіла ФОТЫ7

Ціханоўская і Латушка ў Варшаве ўсклалі вянкі разам з Наўроцкім і Наўседам14

У Дзяржынску лавілі казулю, якая прыбегла на двор дзіцячага цэнтра ВІДЭА1

У гістарычнага будынка з Глыбокага нарэшце з'явіўся гаспадар1

У новай абароннай стратэгіі ЗША назвалі Расію «пастаяннай, але кантраляванай пагрозай»4

У Капылі з душой упрыгожылі дзіцячую бібліятэку. Выцінанкамі з Пушкіным, Лермантавым і Ясеніным ФОТАФАКТ17

Віталь Кутузаў расказаў, як легенда італьянскага футболу Паола Мальдзіні правалэндаўся тры гадзіны, каб настроіць беларусу інтэрнет

Беларусь выводзяць з ізаляцыі не проста так — Зянон Пазняк пра палітыку Трампа74

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі19

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць