Грамадства4040

Каваленка і Пазняк далі прэс-канферэнцыю ў Варшаве

«Я дзякую ўсім за моцную падтрымку, пра якую я ведаў нават у турме», — заявіў былы палітвязень Сяргей Каваленка падчас адмысловай прэс-канферэнцыі ў Варшаве.

У канферэнцыі ўзялі ўдзел таксама старшыня КХП-БНФ Зянон Пазняк ды еўрадэпутат Марэк Мігальскі.

«Не трэба дзякаваць мне за падтрымку Сяргея Каваленкі, гэта праца і абавязак палітыка. Лепей запытайцеся, што зрабілі іншыя палітыкі з розных краінаў у справе Беларусі.
Як яны могуць змірыцца з тым, што ЕС мяжуе з апошняй класічнай дыктатурай?», — гэтак сказаў дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі, узяўшы слова пасля Зянона Пазняка, які патлумачыў прысутным вагу ўчынку Сяргея Каваленкі.

«Герб і беларускі сцяг -- гэта не звычайныя сімвалы для нас, гэта сімвалы свабоды. Не толькі маладзёны змагаюцца за іх, вывешваючы сцягі. Але таксама і дарослыя людзі, такія як спадар Каваленка».

​​Сам Сяргей Каваленка, якога прысутныя польскія журналісты ды беларускія актывісты віталі апладысментамі, расказваў пра зняволенне ды сцяг у цэнтры роднага горада, за які яго і схапілі.

«Калі сцяг пабачыць адна асоба, то раскажа і даведаюцца яшчэ дзесяць. Калі на яліне сцяг апынуўся, дык увесь Віцебск ведаў, бо гэта ж самы цэнтр горада»

Канферэнцыя прайшла з ініцыятывы Звяза на карысьць дэмакратыі ў Беларусі ды пры дапамозе тэлеканала «Белсат».

Каментары40

Цяпер чытаюць

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране1

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Праз некалькі тыдняў пасля сутак у ІЧУ памерла 66-гадовая жанчына з анкалогіяй. Яе затрымалі па вяртанні ў Беларусь8

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна14

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка20

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране1

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць