Збытчыкаў псіхатропаў затрымалі ў Мінску проста на стадыёне
18 кастрычніка супрацоўнікі мінскай міліцыі затрымалі збытчыкаў псіхатропных рэчываў. Маладыя людзі прадавалі свой тавар прама на стадыёне аднаго са сталічных каледжаў.Іх патэнцыяльнымі пакупнікамі павінны былі стаць студэнты і падлеткі.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 18 кастрычніка ў 16.40 падчас правядзення заключнай стадыі комплексу
Першапачаткова аператыўнікам УНІСГЛ ГУУС паступіла інфармацыя аб тым, што двое маладых людзей арганізавалі сетку па распаўсюджванні спайсу. Сярод іх кліентаў былі студэнты і падлеткі.
Пры праверцы атрыманая інфармацыя пацвердзілася. Аператыўнікі высветлілі, што ў гандляроў ужо сфарміравалася пэўнае кола пастаянных кліентаў. Прычым гэта сетка перыядычна папаўнялася сябрамі і знаёмымі ўжо наяўных спажыўцоў. Апошнім часам прадаўцы спайсу імкнуліся пашырыць маштабы распаўсюджвання і прапрацоўвалі магчымасці размяшчэння адпаведным чынам заканспіраваных аб’яў у сацыяльных сетках інтэрнэту.
Збытчыкаў затрымалі з доказамі злачынства. У пэўны час яны прыбылі на прывычнае месца — стадыён аднаго з мінскіх каледжаў. Пасля затрымання падчас асабістага агляду ў аднаго з маладых людзей быў знойдзены і канфіскаваны 61 пакецік, у другога — 7 пакецікаў. Кожны пакецік масай 0,6 грама прадаваўся па 150 тысяч рублёў. Паводле заключэння экспертаў, канфіскаваныя сумесі адносяцца да катэгорыі асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў.
Затрыманыя змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У дачыненні да іх распачата справа паводле ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў). Крымінальнае заканадаўства Беларусі прадугледжвае пакаранне па гэтым артыкуле ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад 8 да 12 гадоў.
Каментары